Землякі ў водным паходзе

d182d183d180d18bd181d182d18b1

ЛЕТА, як вядома, час актыўных турысцкіх вандровак. Падарожнічаць можна на веласіпедзе, пешшу, а яшчэ… на байдарцы. Нямала водных паходаў на рахунку мядзяльчаніна А. Ю. Паспелава. Пры гэтым не ў якасці радавога ўдзельніка, а кіраўніка групы. Андрэй Юр’евіч з’яўляецца інструктарам па турызму, мае адпаведныя навыкі, за яго плячамі нямала самых складаных маршрутаў. Мінулым летам не раз давялося сплаўляцца з аматарамі актыўнага адпачынку па беларускіх рэках. А яшчэ двойчы пабываў у Карэліі. У склад адной з груп уваходзілі настаўніца з НДЦ “Зубраня” Вольга Яжова і спецыяліст НП “Нарачанскі” Алег Астроўскі. Карэльская прырода пакінула самыя цудоўныя ўражанні, а водны экстрым (паход быў 2-й катэгорыі складанасці) дадаў непаўторных пачуццяў.
resize-of-resize-of-img_0586



30 лiстапада 2009.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

від на Мядзел Царква ў Крывічах на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела