Навіны Мядзельшчыны

У ААТ “Мядзелаграсэрвіс” збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 32 гектары. Ураджайнасць склала 20,3 ц/га. Прыступілі да ўборкі жыта і хлебаробы ААТ “Сваткі”.

У Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося папярэдняе размеркаванне на рабочыя месцы выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў медыцынскага профілю. На працу ў раён прыбыло 9 маладых спецыялістаў. У іх ліку фельчар, фельчар-лабарант і сем медсясцёр.

Як паведамілі з аддзела загс райвыканкама, у чэрвені стварылі сям’ю 20 пар. А за 6 месяцаў бягучага года на Мядзельшчыне зарэгістраваны 52 шлюбы.

ДА дня памяці праваслаўных святых Пятра і Фяўроніі ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка прайшла адкрытая размова на тэму: “Сям’я — пачатак усіх пачаткаў” з удзелам настаяцеля храма Святой Жываначальнай Тройцы ў г. Мядзеле протаіерэя Ігара Шалухі.

РАБОТНІКАМІ райаддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавана штомесячнае правядзенне заняткаў па пажарнай бяспецы з грамадзянамі пажылога ўзросту ў аддзяленнях кругласутачнага і дзённага знаходжання Мядзельскага ТЦСАН. На адной з такіх сустрэч супрацоўнік РАНС Ірына Карапецян пазнаёміла са статыстыкай пажараў у раёне, назвала іх прычыны і рэкамендаваны алгарытм дзеянняў.



13 лiпеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах 06-012 06-043 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела