Высокая ўзнагарода — за добрасумленную працу

Традыцыйна ў другую нядзелю ліпеня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі падатковых органаў.
Наша праца надзвычай важная і неабходная. Яна патрабуе ад кожнага, хто прысвяціў ёй сваё жыццё, такіх якасцей, як кампетэнтнасць і адказнасць, акуратнасць і скрупулёзнасць, добрасумленнасць і неабыякавасць. Менавіта падатковыя органы ажыццяўляюць кантроль за своечасовасцю і паўнатой выплаты падаткаў і збораў, якія паступаюць у даходную частку бюджэту раёна. Мы з гэтай задачай спраўляемся спаўна.
У нашай сістэме працуюць прафесіяналы, якія з душой адносяцца да даручанай справы і адзін да аднаго. Ім уласцівы не толькі кампетэнтнасць, але тактычнасць і ўважлівасць у адносінах з людзьмі. Многія рашэнні прымаем сумесна, калегіяльна, што станоўча сказваецца на выніках працоўнай дзейнасці.
Пра кожнага спецыяліста ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне можна гаварыць толькі добрае. Аднак сёння, напярэдадні прафесійнага свята, мне хочацца больш расказаць пра Аксану Печкурову (на здымку), якая днямі атрымала Ганаровую грамату Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Жанчына звыш 20 год свайго жыцця прысвяціла падатковым органам.
Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта 1 жніўня 1998 года прыйшла Аксана Уладзіміраўна на працу ў інспекцыю па падатках і зборах. Пачынала дзяржаўным падатковым інспектарам аддзела кантролю за арганізацыямі. Паступова ўдасканальвала атрыманыя падчас вучобы веды, набывала вопыт, расла прафесійна. Зараз Аксана Уладзіміраўна — намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне. Вызначаецца кампетэнтнасцю, тактычнасцю, адказнасцю. З’яўляецца настаўнікам моладзі. Што датычыць работы — патрабавальная і да сябе, і да калег. У той жа час — тактычная, уважлівая, гатовая падтрымаць словам і справай. А яшчэ Аксана Печкурова — добрая маці, любячая жонка, клапатлівая дачка. Разам з мужам выхоўвае двух сыноў. Адзін з іх — студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, другі — вучань гімназіі г. Мядзела.
Заўтра ў краіне адзначаецца Дзень работнікаў падатковых органаў. Шчыра віншую з гэтым святам сваіх сённяшніх і былых калег. Выказваю ўдзячнасць за добрасумленную працу, кампетэнтнасць, здольнасць удасканальвацца, развіваць новыя накірункі службовай дзейнасці. Ад душы жадаю работнікам і ветэранам падатковай службы шчасця, невычэрпнай энергіі, аптымізму, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Здароўя моцнага вам і вашым блізкім, міру і дабра!
А. САРОКА.
Намеснік начальніка інспекцыі — начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Вілейскім раёне.

Фота Аляксандра Высоцкага.

 



14 лiпеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 Царква ў Крывічах Касцёл у Мядзеле  84

Пабрацімы Мядзела