Гэтымі днямі наша газета пісала…

У КАНЦЫ чэрвеня да калгаснага статку, які пасвіўся недалёка ад вёскі Нагаўкі калгаса імя Суворава, далучыўся лось. Доўга хадзіў ён за каровамі. А калі надакучыла, “госць” пабег на сенажаць. Толькі там яму не пашанцавала. Лось уваліўся ў глыбокі кар’ер, дзе нарыхтоўвалі торф калгаснікі. Пастухі прыйшлі на дапамогу. Знясіленага лася выцягнулі з ямы і вывезлі ў бяспечнае месца. Калгасны ветэрынарны ўрач Валянцін Сіліч прамыў раны, забінтаваў іх, наогул, аказаў патрэбную ветэрынарную дапамогу. А калі лось адпачыў, то шпарка пабег у свой “дом” — лес.
(№ 77 ад 1 ліпеня 1969 года)
* * *
НЯДАЎНА ў Лотве стаў працаваць калгасны дзіцячы сад. Сюды прывялі сваіх маленькіх дзяцей трактарыст Георгій Шырокі, заатэхнік Анатоль Карыцька і іншыя бацькі. Дзецям у садзіку вельмі падабаецца. Для іх тут створаны добрыя ўмовы. Прыгожая дзіцячая мэбля, мноства цацак. На пляцоўцы ўстаноўлены арэлі і іншыя прыстасаванні для гульняў.
(№ 79 ад 5 ліпеня 1979 года)
* * *
ЯШЧЭ дзесьці ў пачатку чэрвеня з’явіліся аб’явы з запрашэннем прыняць удзел у “Нарачанскіх росах”. Але для большасці яны былі неабавязковымі: увайшло ў традыцыю ў першую нядзелю ліпеня збірацца разам на беразе Нарачы, побач з абеліскам Славы — сімвалам бессмяротнага подзвігу воінаў і партызан Нарачанскага краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны — адсвяткаваць вызваленне сваёй зямлі ад фашысцкіх акупантаў, лішні раз пабачыць знаёмых і сяброў, і, нарэшце, адпачыць. …Усё больш машын абапал дарогі, аўтобусы ледзь паспяваюць перавозіць людзей з Мядзела. Роўна ў вызначаны час пад урачыстую музыку аркестра па маршавай лесвіцы ў напрамку стэлы з факелам у руках падымаюцца ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Цімафеевіч Бобрык і воін-інтэрнацыяналіст Яўген Аляксандравіч Івашка. Хвіліна, другая — і яркае полымя Вечнага агню абвясціла аб адкрыцці свята.
(№ 80 ад 7 ліпеня 1989 года)
* * *
СЁЛЕТНІ фэст мае сваю адметнасць. 1 ліпеня ў Будславе ля моста праз раку Сэрвач вернікі сустракалі крыж-рэліквію, які даставілі сюды водным шляхам з Вільнюса. У складзе гэтай воднай пілігрымкі быў і ксёндз-дэкан, пробашч касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску Уладзіслаў Завальнюк.
(№ 102-104 ад 7 ліпеня 2007 года)



12 лiпеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела