Бяспека і жніво

НАЙБОЛЬШЫ ўрон ураджаю і сельскагаспадарчай тэхніцы прычыняюць пажары. Як сведчыць статыстыка, асноўнымі прычынамі пажараў на збожжаўборачных камбайнах з’яўляюцца кароткае замыканне электраправодкі, разрыў гідраўлічных шлангаў і пападанне масла на нагрэтыя паверхні. Часта выяўляецца, што камбайны выходзяць у поле з неадрэгуляванай сістэмай палівападачы, гідраўлікі, змазкі, без пярвічных сродкаў пажаратушэння.
Не меншую небяспеку ўяўляюць сабой тэхналагічныя працэсы сушкі, ачысткі і захоўвання збожжа. Пажары і загаранні адбываюцца па прычыне парушэння рэжыму сушкі пры павышаных тэмпературах цепланосьбіта ў сушылках. Менавіта таму не будзе лішнім нагадаць асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні ўборачнай кампаніі.
Да пачатку жніва кіраўнік павінен прызначыць адказных за супрацьпажарную падрыхтоўку тэхнікі, арганізацыю супрацьпажарнага інструктажу камбайнераў, машыністаў сушылак, вадзіцеляў і механізатараў. Арганізаваць падрыхтоўку па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму камбайнераў, машыністаў сушыльных комплексаў, вадзіцеляў і механізатараў, а таксама службовых асоб, якія прыцягваюцца да ўборкі ўраджаю. З работнікамі, якія працуюць на жніве, належыць правесці супрацьпажарны інструктаж з адзнакай у журнале рэгістрацыі інструктажу. Часовыя палявыя станы патрэбна размяшчаць не бліжэй за 100 метраў ад хлебных масіваў, сцірт сена ці саломы. Пляцоўкі неабходна ачысціць ад іржышча і сухой травы, а таксама абараць паласой, не вузейшае за чатыры метры. Выхлапныя трубы камбайнаў, касілак, трактароў і аўтамабіляў, якія заняты на жніве і нарыхтоўцы кармоў, павінны быць абсталяваны іскрагасільнікамі. Іх наяўнасць абавязковая і на трактарах, якія ўзорваюць глебу побач з хлебнымі масівамі. Вадзіцелям і камбайнерам рэкамендуецца не радзей як 2-3 разы за змену ачышчаць паверхню матора, калектара, выхлапной трубы і іскрагасільніка ад пылу і нагару. Клемы акумулятара, стартэра дыстанцыйнага электрамагнітнага пускацеля і генератара, электракараў і іншых самаходных машын трэба засцерагчы ад пападання прадметаў, якія праводзяць ток. Заўсёды памятайце, што прымяненне адкрытага агню для выпальвання пылу ў радыятарах недапушчальнае. Камбайнеры павінны своечасова ачышчаць ад саломы транспарцёры, падборшчыкі, шнэкі і іншыя вузлы і дэталі. Тэхабслугоўванне і рамонт камбайнаў дапускаецца і ў полі, але на адлегласці не меншай за 30 метраў да хлебных масіваў. У месцах уборкі збожжавых культур арганізоўваюць дзяжурства пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі альбо прыстасаванняў для тушэння пажараў, а таксама трактара з плугамі. Гатоўнасць у супрацьпажарных адносінах транспартных сродкаў, камбайнаў, а таксама збожжасховішчаў правяраецца камісіяй, склад якой зацвярджае загадам кіраўнік прадпрыемства. Камісія складае адпаведны акт.
Хлебныя палеткі ў месцах прылягання да лясных і тарфяных масіваў, аўтамабільных дарог і чыгунак належыць абкасіць і абараць паласой, не вузейшай за 4 метры. Курэнне, карыстанне адкрытым агнём, распальванне вогнішчаў на хлебных нівах, на ўчастках складзіравання сена і саломы, а таксама выпальванне сухой травы на корані, ржышча і пажніўных рэшткаў не дапускаецца. У палявых умовах запраўка палівам тэхнікі праводзіцца толькі пры заглушаным маторы.
А калі ўзнікла загаранне, то механізатар абавязаны падаць сігнал (гукавы, светлавы, сцяжком) вадзіцелю пажарнай ці прыстасаванай для пажаратушэння тэхнікі і прыступіць да тушэння агню наяўнымі сродкамі пажаратушэння. Абавязкова належыць вывесці камбайн з хлебнага масіву і прыняць меры да абмежавання распаўсюджвання агню.

Ю. ВАШКІНЭЛЬ.
Першы намеснік начальніка
райаддзела па надзвычайных сітуацыях, падпалкоўнік унутранай службы.



10 лiпеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        img_4257 _06-040 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела