Навіны Мядзельшчыны

У цэнтральнай раённай бальніцы закуплена і ўведзена ў эксплуатацыю сістэма электракардыя вымяральная для рэабілітацыі і дыягностыкі (велаэргометр), а таксама атрыманы новыя спірометры. Акрамя таго, да канца года ўстанова аховы здароўя плануе набыць УГД-апарат высокага класа.

Літаратурна-музычны вечар «Родны край у вершах і песнях», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Баярскай сельскай бібліятэцы-доме вольнага часу. У падрыхтоўцы і правядзенні свята актыўна ўдзельнічалі дзеці і падлеткі. Гучалі вершы беларускіх паэтаў у выкананні Караліны Анішкевіч, Вікторыі Багавец ды іншых. Музычныя нумары падрыхтавалі Улада Русак, Мілана Русак, Вікторыя Багавец, Людміла Мінкоўская і вакальная дзіцячая група.

Новая забава для хлопчыкаў і дзяўчынак з’явілася ў санаторыі «Нарачанскі бераг» — тут устанавілі дзіцячую гульнявую пляцоўку.

У Мядзеле 3 ліпеня адбыўся першы матч 1/8 фіналу Кубка Мінскай вобласці па футболе паміж камандамі нашага раёна і ДЮСШ-4 Маладзечна. Першы тайм землякі прайгралі 0:2. А ў пачатку другога здолелі зраўняць лік: галы забілі Віталь Філіповіч і Антон Казакевіч. Аднак на 64-й хвіліне маладзечанцы забілі трэці гол. Гульня скончылася паражэннем нашай каманды з лікам 2:3. Матч у адказ намечаны на 10 ліпеня ў Маладзечне.



10 лiпеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 0-170 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела