Маніторынг выявіў нямала парушэнняў

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці з мэтай забеспячэння і падтрымання належнага парадку правёў маніторынг у 64-х сельскагаспадарчых арганізацыях з 14-ці раёнаў сталічнага рэгіёну.
У ходзе яго ў 58-мі выяўлены недахопы і парушэнні. Найбольш распаўсюджаныя з іх: нездавальняючыя ўмовы ўтрымання жывёлы на жывёлагадоўчых аб’ектах, беспарадак і забруджанасць гноем тэрыторый, неабходнасць правядзення ў асобных памяшканнях рамонтных работ.
Ужо ўхілена 255 з 412-ці выяўленых парушэнняў. 89 чалавек прыцягнута да дысцыплінарнай, 14 — да адміністрацыйнай адказнасці. Узбуджаны 3 крымінальныя справы.
Сітуацыя з навядзеннем парадку ў сельгасарганізацыях знаходзіцца на пастаянным кантролі.
Просім грамадзян пра ўсе факты безгаспадарчасці паведамляць на нумар тэлефона “гарачай лініі” Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці: 8(017) 331-64-59.
В. СТАДОЛЬНІК.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці.



08 лiпеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3 0-170 від на Мядзел 06-043

Пабрацімы Мядзела