Па прыкладзе Еўрапейскіх гульняў

Напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў на Мядзельшчыне правялі свае — малыя Алімпійскія гульні. Адбыліся яны ў кругласутачным спартыўна-аздараўленчым лагеры «Планета здароўя», які дзейнічаў на базе Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна. Адпачывалі і
трэніраваліся ў ім навучэнцы СДЮШАР раёна.
— Свае спаборніцтвы мы прымеркавалі да ІІ Еўрапейскіх гульняў, — расказвае дырэктар лагера Наталля Баран. — Бралі віды з лёгкай атлетыкі, якія можам з дзецьмі правесці. Віды нескладаныя, так што паўдзельнічаць мог фактычна кожны.
Праводзіліся малыя Алімпійскія гульні ў трох узроставых групах. Уключалі яны сем відаў: бег на розныя дыстанцыі — ад 60 да 800 метраў, кіданне гранаты (для дзяўчат) і кап’я (для хлопцаў), скачкі ў даўжыню.
Працягваліся гульні амаль увесь час працы лагера.
— Барацьба былі вельмі цікавая, насычаная, — працягвае Наталля Уладзіміраўна. — Пасля кожнага віду падводзілі вынікі. Дзеці ведалі, на якім месцы ідуць, колькі не хапае, каб дацягнуцца да прызавога месца. Інтрыга захоўвалася: да апошняга дня не было вядома, хто стане пераможцам. Што стымулявала дзяцей, каб паказаць свае лепшыя вынікі насуперак спякоце. Гледзячы на іх, разумеем, што гэта тыя, хто будзе годна прадстаўляць нашу школу і раён на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Дзякуючы малым Алімпійскім гульням мы практычна сфарміравалі каманду па лёгкай атлетыцы.
У сераду ў лагеры падвялі вынікі спаборніцтваў і ўзнагародзілі лепшых.
Сярод дзяўчат 2008 года нараджэння і маладзейшых трэцяе месца заняла Аляксандра Яцуковіч, другое — Сафія Гарбацэвіч, першае — Сафія Варнелітэ. Сярод хлопцаў гэтага ўзросту трэцім стаў Андрэй Клебан, другім — Максім Будзько. Перамог жа Дзмітрый Сталяроў.
Ва ўзроставай групе 2006-2007 год нараджэння і маладзейшыя вынікі такія. У дзяўчат трэцяе месца — у Юліі Каралёнак, другое — у Дар’і Кадушкевіч, першае пакарылася Дар’і Кімстач. У хлопцаў тройку прызёраў замкнуў Павел Панамароў, другім быў Юрый Пятроў, а перамогу святкаваў Андрэй Садоўскі.
Паміж дзяўчат 2004-2005 год нараджэння і маладзейшых трэцяе месца заняла Яніна Пятрова, другое — Паліна Гарбацэвіч, першае — Рэната Ломская. У хлопцаў трэцім стаў Уладзіслаў Шароха, другім — Арцём Пачкоўскі, першым — Барыс Марцюг.
Узнагародзілі таксама пераможцаў творчых конкурсаў: найлепш эмблему лагера намалявала Яніна Пятрова, а ў конкурсе малюнкаў «Зямля пад белымі крыламі» перамагла Вераніка Мароз.
— Самае цікавае, што на гульнях дзеці па выніках наблізіліся да разрадных нормаў, а некаторыя іх выканалі. Адзінае, што ранг спаборніцтваў не дае магчымасць прысвоіць разрады, але разумеем, што на абласных стартах можам разлічваць на тое, што навучэнцы вернуцца з выкананымі нарматывамі, — заключае Наталля Баран.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.



24 чэрвеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Касцёл у Шэметава   0-170 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела