Новости Мядельского района

За высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі ганаровае званне “Заслужаны журналіст” прысвоена Паўлу Жукаву, які 23 гады запар узначальваў калектыў рэдакцыі раённай газеты “Нарачанская зара”.

***

Паводле даных упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, з пачатку года па сямейны капітал звярнулася 14 сем’яў. За гэты ж перыяд выдадзена 15 пасведчанняў шматдзетнай сям’і.

***

У НДЦ “Зубраня” адбыўся вялікі педагагічны савет. Цэнтральным момантам яго стала абмеркаванне ўдасканалення інавацыйнай дзейнасці педагогаў як важнага фактара выніковасці функцыянавання і развіцця дзіцячага цэнтра.

***

6 чэрвеня Свірскую пасялковую бібліятэку наведалі дзеці, якія праходзяць аздараўленне ў летнім школьным лагеры. Для іх бібліятэкары падрыхтавалі віктарыну “Што мы ведаем пра Беларусь?”, а таксама гульнёвую праграму “Казак мудрыя ўрокі”.

***

За май гэтага года аддзелам загс райвыканкама зарэгістраваны 4 шлюбы.



12 чэрвеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 06-012 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела