Дзе лепшыя турысты?

Традыцыйна напрыканцы навучальнага года
адбыўся раённы
турысцкі злёт школьнікаў. Праходзіў ён 17 і 18 мая на турыстычнай стаянцы “Лагер” ля вёскі Гатавічы. Тут сабралася больш за сотню навучэнцаў з 13-ці ўстаноў адукацыі.
Спаборнічалі яны ў
спартыўным арыентаванні, веласіпедным турызме, праходжанні кароткай дыстанцыі ў тэхніцы турызму. Яшчэ каманды паказалі свае таленты ў разнастайных конкурсах.
— Сёлета злёт праходзіў два дні, а не дзень, як летась, таму і відаў у праграме было больш, — расказала метадыст Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Анастасія Крывашэева. — Лічу, усё прайшло на высокім узроўні: педагогі як след падрыхтавалі каманды, а дзеці стараліся паказаць свае турысцкія навыкі. Ды і надвор’е было добрае.
Ацэньвала выступленні школьнікаў журы, на чале якога быў галоўны суддзя спаборніцтваў — педагог Цэнтра Аляксандр Гарадзецкі.
Пяройдзем да вынікаў. У спартыўным арыентаванні першае месца занялі навучэнцы Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа. На кароткай дыстанцыі па тэхніцы турызму не было роўных прадстаўнікам Нарацкай СШ №1. У тэхніцы веласіпеднага турызму зноў перамаглі навучэнцы Мядзельскага ВПК яслі-сад-СШ. У конкурсе прадстаўленняў найлепш сябе паказала каманда Сваткаўскага ВПК д/сад-СШ імя Максіма Танка. А ў конкурсе турысцкай песні першае месца падзялілі тры каманды: Мядзельскага ВПК, Нарацкай СШ №2 і Крывіцкага ВПК. У конкурсе турысцкіх газет найлепшыя вынікі ў Мядзельскага і Крывіцкага ВПК, у конкурсе турысцкіх навыкаў і побыту — у гімназіі-інтэрната горада Мядзела.
Па выніках усіх відаў перамогу святкавала каманда Мядзельскага ВПК яслі-сад-СШ. Другое месца — у навучэнцаў Крывіцкага ВПК, трэцяе — у прадстаўнікоў Нарацкай СШ №2.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымку: турысцкія выпрабаванні.



07 чэрвеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры від на Мядзел на Блакітных азёрах        0-178

Пабрацімы Мядзела