Занятасць насельніцтва

ЧАТЫРЫ гады таму выдадзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Асноўная яго мэта закладзена ў назве. Зыходзячы з гэтага, вызначаны дзве галоўныя задачы. Адна датычыць максімальнага
стварэння на месцах найбольш спрыяльных умоў для занятасці насельніцтва. І, найперш,
падтрымкі прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання
самазанятасці. Другая — гэта індывідуальная работа з
грамадзянамі, якія сёння не
працуюць, аднак хочуць і могуць зарабляць сабе на жыццё
легальным спосабам. Аб сітуацыі на Мядзельшчыне расказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга ГАБРУСЕНАК:
— Галоўным індыкатарам становішча на рынку працы з’яўляецца ўзровень беспрацоўя. Па стане на 1 студзеня 2019 года па раёне гэта лічба склала 0,3% пры заданні не больш за 0,7%. На 1 мая бягучага года — 0,35% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Па выніках работы летась на Мядзельшчыне працаўладкавана на нанова створаныя рабочыя месцы 92 чалавекі (даведзенае заданне — 80). У тым ліку за кошт новых прадпрыемстваў, арганізаваных у 2017-2018 гадах, — 38, дзякуючы пашырэнню альбо стварэнню новых вытворчасцей на дзеючых прадпрыемствах — 54 чалавекі. У бягучым годзе створана 26 новых рабочых месцаў, што склала 32,5% ад задання (заданне на 2019 год — 80). Летась выкананы ўсе даведзеныя мэтавыя паказчыкі, вызначаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2018 года
№ 154. У тым ліку ўдзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся па гэтым пытанні, — на 66,6% (пры заданні — 65,0%), а працаўладкаваных беспрацоўных — на 60,8% пры планавым паказчыку не менш за 58,0%. Удзельная вага грамадзян, накіраваных на навучанне — 7,3% ад агульнай колькасці маючых патрэбу ў працаўладкаванні (пры мэтавым паказчыку — не менш за 5,4%). А ўдзельная вага працаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, з ліку маючых патрэбу ў дадатковых гарантыях занятасці па накіраванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на пастаяннае месца працы склала 30 чалавек, ці 55,6% ад маючых патрэбу ў працаўладкаванні беспрацоўных слабаабароненых катэгорый (пры заданні — 55,0%).
— Вольга Міхайлаўна, якія яшчэ паказчыкі выкананы ў раёне згодна з названай вышэй пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 154?
— Чатыром беспрацоўным аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні з выдзяленнем субсідыі для арганізацыі самазанятасці. Адна з іх выдадзена для наладжвання рознічнага гандлю, а тры — на развіццё аб’ектаў па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Выкананне гадавога задання склала 133,3%. Станоўчым паказчыкам з’яўляецца і адсутнасць нашага раёна ў пераліку тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы. Зазначу і тое, што пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2018 года № 39 зацверджана Методыка правядзення маніторынгу і ацэнкі якасці і даступнасці паслуг у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва па 11 паказчыках. Па выніках работы на 1 студзеня бягучага года наш раён мае інтэгральны паказчык 1,04 (абласны — 0,93) і займае восьмае месца сярод раёнаў вобласці.
— Якая на Мядзельшчыне сітуацыя з вакансіямі?
— Колькасць заяўленых наймальнікамі вакансій павялічылася на 150%. Па стане на 1 студзеня 2018 года налічвалася 116 свабодных рабочых месцаў, а на 1 студзеня гэтага года — 175. Па стане на 1 мая гэтага года наймальнікамі заяўлена 225 вакансій. Найбольш — па ахове здароўя і сацыяльных паслугах, аптовым і рознічным гандлі, сельскай і лясной гаспадарках, будаўніцтве, адукацыі. З агульнай колькасці заяўленых вакансій 87, ці 38,6%, — рабочыя спецыяльнасці, адпаведна 138, ці 61,3%, — для спецыялістаў. Па горадзе за адзначаны перыяд пададзены 61% вакансій, па сельскай мясцовасці — 39%.
— Наколькі ведаю, для рэалізацыі названага вышэй Дэкрэта ў раёне створана пастаянна дзеючая камісія.
— Так. Яна каардынуе работу па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Пасяджэнні камісіі праводзяцца ў другі і чацвёрты чацвер месяца, у тым ліку выязныя.
— Раскажыце, калі ласка, больш падрабязна, як працуе названая вышэй камісія?
— На пасяджэнні камісіі, пачынаючы з чэрвеня мінулага года (тады быў рашэннем райвыканкама зацверджаны новы склад), было запрошана 556 грамадзян, з іх 233 чалавекі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Гутарылі з імі, высвятлялі, чаму не маюць пэўнага занятку, раілі знайсці пастаяннае месца работы. Дзякуючы намаганням членаў камісіі 245 грамадзян атрымалі накіраванне на працаўладкаванне. А 209 чалавек увогуле адмовіліся ад усіх нашых прапаноў. Са снежня 2018 года працуе спецыялізаваны інфармацыйны рэсурс — база даных працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы. Яе ўладальнік — Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а аператар — ДУ “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны”. Па выніках снежня 2018 года там утрымліваліся звесткі пра 1474 грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы. З іх 174 чалавекі з’яўляюцца плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг, у тым ліку 73 карыстаюцца гарачым водазабеспячэннем. Дзякуючы рабоце камісіі 829 грамадзян (56%) аднесены паводле адпаведнай пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь да занятых у эканоміцы.
— Вольга Міхайлаўна, ці павінны працаздольныя грамадзяне, незанятыя ў эканоміцы, пачынаючы з 1 студзеня гэтага года ў поўным аб’ёме аплачваць аказаныя ім паслугі па гарачым водазабеспячэнні?
— Такое рашэнне вынікае з пункта 5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3. Дарэчы, спіс працаздольных грамадзян, незанятых у эканоміцы, якія абавязаны аплачваць паслугі па гарачым водазабеспячэнні з кампенсаваннем затрат на іх аказанне, фарміруецца камісіяй і зацвярджаецца рашэннем адпаведнага выканаўчага камітэта. Ён з’яўляецца падставай для прад’яўлення ім платы за паслугі з кампенсаваннем затрат.
— Ці шмат такіх грамадзян у нас на Мядзельшчыне?
— Камісіяй прыняты рашэнні ў адносінах да 61 працаздольнага грамадзяніна, незанятага ў эканоміцы, аб поўным вызваленні ад платы за паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта
№ 267 ад 4 сакавіка 2019 года зацверджаны спіс працаздольных грамадзян, незанятых у эканоміцы, якія павінны аплачваць паслугі па гарачым водазабеспячэнні па цэнах (тарыфах), забяспечваючых поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Такіх у нас у раёне 12 чалавек.

Гутарыла
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

 



23 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 Рэчка Нарачанка        Лебедзі на Нарачы Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела