Дом пілігрыма ў Будславе

1 МАЯ ў аграгарадку Будслаў было надзвычай мнагалюдна. У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшла сустрэча прадстаўнікоў рухаў і супольнасцей Касцёла на Беларусі — першая такога маштабу.
Як расказаў жыхар аграгарадка Пётр Хацяновіч, распачалася сустрэча адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту ў будслаўскай базіліцы.
Цэлебрацыю Святой Імшы ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Дарэчы, пасол Ватыкана ў нашай краіне прыляцеў у Нацыянальны санктуарый на верталёце ў суправаджэнні ксяндза-каноніка пробашча Мінскага касцёла святых Сымона і Алены Уладзіслава Завальнюка, які з’яўляецца ініцыятарам пабудовы ў Будславе Дома пілігрыма. Гамілію падчас Эўхарыстыі прамовіў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Пасля заканчэння Святой Імшы ўдзельнікі сустрэчы накіраваліся ў Дом пілігрыма, які знаходзіцца насупраць касцёла і гасцінна адчыняе свае дзверы ўсім, хто прыбывае ў Будслаў, каб ушанаваць Маці Божую ў Яе цудадзейным абразе. Прадстаўнік Святога Айца ў Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр правёў урачыстае асвячэнне гэтага будынка, і цяпер ён носіць імя Папы Францішка. Пасля пачастунку, які прыгатавалі для ўдзельнікаў сустрэчы жыхары аграгарадка, для дзяцей была арганізавана забаўляльная праграма, а дарослыя зноў сабраліся ў святыні на Вяночак да Божай Міласэрнасці. Потым адбылася кароткая прэзентацыя рухаў, прадстаўнікі якіх бралі ўдзел у сваёй першай сустрэчы ў санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Развітваючыся,
удзельнікі мерапрыемства шчыра дзякавалі за гасціннасць мясцовым парафіянам і іх пробашчу-ксяндзу Дзмітрыю Дубовіку.

 



17 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы img_4257 06-043 06-012

Пабрацімы Мядзела