Уславілі Святога Яна Паўла ІІ

З НАГОДЫ пятай гадавіны далучэння да ліку святых Папы Рымскага Яна Паўла ІІ у Нарачанскай парафіі Святога Андрэя Апостала 5 мая з удзелам
Апостальскага Нунцыя
ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра ўшанавалі памяць Вялікага Папы.
Пасланніка Ватыкана ў нашай краіне радасна сустрэлі і шчыра прывіталі ля ўваходнай брамы вернікі парафіі разам са сваім пробашчам айцом Бэрнардам Радзікам, прадстаўнікі мясцовай улады. Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Іна Барыева паднесла высокаму госцю хлеб-соль, а галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Зуеўская ўручыла букет кветак. Потым дзеці і моладзь праз удзел у танцавальным флэшмобе на пляцоўцы перад касцёлам у гонар пятай гадавіны кананізацыі ўславілі Святога Яна Паўла ІІ. Пасля гэтага адбылося ўскладанне кветак да фігуры Святога Папы, якая ўсталявана на тэрыторыі ля касцёла.
Варта сказаць, што адначасова праводзіўся конкурс выпечкі «папскіх» пірожных. Больш за паўтара дзясятка чалавек (дзяцей і дарослых) пажадала прыняць у ім удзел. Здзівіла разнастайнасць і прыгажосць афармлення вырабаў і, вядома, смакавыя якасці (на выгляд, уся выпечка
павінна была быць вельмі смачнай). Нарачанскія гаспадыні — удзельніцы конкурсу — падаравалі Апостальскаму Нунцыю кошык з салодкімі пачастункамі ўласнай вытворчасці.
На ўрачыстасць у Нарач прыехалі таксама студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі імя Святога Тамаша Аквінскага ў Пінску на чале з віцэ-рэктарам ксяндзом Адамам Дынакам і духоўным айцом Аркадзем Куляхам. І вось у касцёле загучалі цудоўныя спевы ў гонар Святога Яна Паўла ІІ у выкананні гурта «Подых Духа». Гэты гурт добра ведаюць у Нарачы, бо ён і раней тут выступаў.
Пасля музычнага праслаўлення распачалася Святая Імша-падзяка за дар кананізацыі Яна Паўла ІІ, якую цэлебраваў арцыбіскуп Габар Пінтэр. Звяртаючы-
ся да прысутных, іерарх сказаў: «На гэтай урачыстай Эўхарыстыі праз заступніцтва Святога Яна Паўла ІІ даверым Хрысту нас саміх, нашы сем’і, нашу зямлю і асабліва нашу веру, каб была нязломнай і адважнай, чыстай ад эгаізму і безнадзейнасці, каб само наша жыццё абвяшчала навокал, што Бог з намі, Бог блізка, Бог жыве сярод нарачанскіх хрысціян». У гаміліі прадстаўнік Святога Айца Францішка засяродзіў увагу на тым, які вялікі прыклад для Касцёла і свету пакінуў Ян Павел ІІ.
І вось Імша закончылася. Апостальскі Нунцый уручыў узнагароды гаспадыням, якія прынялі ўдзел у конкурсе выпечкі «папскіх» пірожных, а таксама ўдзельнікам конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі». На заканчэнне ўрачыстасці адбылося ўшанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ, якія з пашанай захоўваюцца ў нарачанскім касцёле. На памяць аб сустрэчы пасланнік Ватыкана атрымаў у падарунак торт, спечаны Марыяй Галяк у выглядзе святыні ў Нарачы. А потым гурт «Подых Духа» прадоўжыў канцэртнае выступленне.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



17 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры на Блакітных азёрах        Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела