Пагаворым пра самае каштоўнае…

ШТО для чалавека сям’я? Гэта дом, тата і матуля, блізкія і родныя людзі. Яны ніколі не кінуць і не здрадзяць.
З імі мы радуемся і сумуем, працуем і адпачываем. Сям’я — гэта агульныя клопаты і радасць, любоў і шчасце, тыл і падмурак, на якім будуецца ўсё жыццё. Мы нараджаемся ў сям’і, а потым ствараем свае ўласныя.

Сем’і, як і людзі, бываюць розныя па характары. Яны будуюць цяперашняе і будучыню, грунтуючыся на асабістых каштоўнасцях. Але ёсць паняцці, без якіх, на мой погляд, сям’я існаваць не можа. Гэта:
- каханне — найважнейшая сямейная каштоўнасць, і, калі хочаце захаваць гэта пачуццё, як мага часцей нагадвайце сваім родным пра тое, што вы іх любіце. Зрабіць гэта можна не толькі словамі, але і справамі: маленькія сюрпрызы пад падушкай, кубачак чаю і плед халодным вечарам, вячэра пры свечках, сямейная прагулка па парку;
- адчуванне значнасці. Кожны член сям’і павінен ведаць, што ў ім маюць патрэбу і яго любяць;
- узаемапавага. Прымаць думкі, пачуцці і захапленні іншага чалавека;
- праўдзівасць. Калі ў сям’і адсутнічае гэта каштоўнасць, значыць, у ёй няма і павагі адно да аднаго;
- дараванне. Важна навучыцца прабачаць людзям іх памылкі;
- шчодрасць. У сям’і неабходна даваць, не думаючы, што атрымаеш узамен;
- адказнасць. Ёй неабходна валодаць, каб члены сям’і ведалі, што ў іх ёсць на каго абаперціся;
- зносіны. Калі дамачадцы перастаюць размаўляць адно з адным, гэта прыводзіць да непаразумення і распаду сям’і;
- традыцыі. Гэта каштоўнасць адлюстроўвае ўнікальнасць сям’і.
Сёлета ў нас на Мядзельшчыне сямейны саюз стварылі 28 пар. Самая вялікая колькасць шлюбаў зарэгістравана ў аддзеле загс — 16, на другой пазіцыі Нарацкі сельвыканкам — 6. Сярэдні ўзрост мужчын, якія бяруць шлюб, — 33 гады, жанчын — 31 год. Самай юнай маладой на дзень рэгістрацыі споўнілася 18 гадоў, а маладому — 19. Самы “вопытны” жаніх на дзень вяселля меў 70 год, а нявеста — 68.
Сям’я — першая школа жыцця для новага чалавека, які толькі з’явіўся на свет. Гэта асяроддзе, у якім ён вучыцца выкарыстоўваць свае здольнасці, каб зразумець навакольны свет і далей упэўнена крочыць па жыцці. І калі мы не дадзім дзецям годных прыкладаў для пераймання, не будзем сачыць за тым, што прапаноўваецца ім у якасці ідэалу, будучыня нашых нашчадкаў складзецца не так, як мы б хацелі.
За чатыры месяцы гэтага года ў раёне нарадзілася 66 дзяцей — 23 хлопчыкі і 43 дзяўчынкі. У сямі сем’ях дачакаліся чацвёртага малыша, у дзвюх — пятага і шостага. Найбольш нованароджаных зарэгістравана ў Нарацкім сельвыканкаме — 24. Самымі папулярнымі імёнамі для хлопчыкаў былі Данііл, Яўген, Ягор, Кірыл, Міхаіл, а для дзяўчынак — Паліна, Аліса, Ганна, Дар’я, Софія, Ульяна. У ліку рэдкіх — Ян, Макар, Дамінік, Арына, Мая, Віялета.
З іншага боку, можа падацца, што сям’я — гэта пастаянныя нязручнасці: перажыванні, пошук кампрамісаў і г. д. А калі хварэюць дзеці, сэрца сціскаецца ад болю і страху. Ці не прасцей жыць аднаму? Не! Таму што па-сапраўднаму сэрца чалавека баліць ад адзіноты. Стварэнне сям’і — адказны ўчынак, які патрабуе шмат часу, затрат, сіл, энергіі. Але гэта — галоўная справа жыцця. Як цудоўна, калі цябе, стомленага, знясіленага за працоўны дзень, дома сустракае дзіця: “Мама, ты ўжо прыйшла? А ў мяне ёсць ідэя цябе здзівіць!” І я разумею, што ў гэты момант не трэба цэлага свету, калі да цябе прытуліўся такі родны чалавечак!
Сям’я — вялікі дар, наша крэпасць. Няхай жа ў нашых сем’ях пануюць цёплыя адносіны, узаемаразуменне адно з адным і з навакольнымі, паменее канфліктаў, а сумеснае жыццё будзе працяглым!

А. ЖУК.
Галоўны спецыяліст аддзела загс райвыканкама.



16 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 Рэчка Нарачанка        06-012 Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела