Новости Мядельского района

У ГАСПАДАРКАХ раёна актыўна сеюць кукурузу. У ААТ «Занарачанскі», напрыклад, пры плане 1000 га яе пасеялі ўжо на плошчы 803 га. Больш чым па 300 га заняла гэта культура ў ААТ «Мядзелаграсэрвіс», «Пруднікі-Агра», «Будслаўскае».

***

РАБОТНІКІ Нарацкай сельскай бібліятэкі сардэчна запрашаюць наведаць іх установу культуры і пазнаёміцца з выставай «Таленты роднага краю», прымеркаванай да Года малой радзімы. Экспануюцца восем выкананых у тэхніцы вышыўкі стужкамі прац урача-стаматолага Нарацкай амбулаторыі Святланы Канопкі. Тэма — «Раслінны свет беларускіх лугоў».

***

ВАЛАНЦЁРЫ атрада «Садружнасць» Княгінінскай сярэдняй школы правялі акцыю «Пасадзі дрэва». Хлопчыкі і дзяўчынкі на прышкольнай тэрыторыі пасадзілі каля дзесяці маладых сасонак.

***

У КАСЦЁЛЕ Святога Андрэя Апостала ў Нарачы прайшоў першы дэканальны конкурс рэлігійнай песні «Спевам славім Бога». Удзел у ім прынялі дзеці і моладзь парафій Святога Андрэя Апостала і Святога Мікалая ў Свіры.

***

ПРАДУКТЫЎНЫ дыялог паміж НДЦ «Зубраня» (сёлета яму спаўняецца 50 гадоў) і Усерасійскім дзіцячым цэнтрам «Арляня» адбыўся падчас тэлемосту «Быць з рабятамі разам і крыху наперадзе». Гістарычны рубеж у 50 гадоў «Арляня» пераадолела ў 2010 годзе.



16 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на Блакітных азёрах        Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела