Урок мужнасці ў Старлыгах

Нядаўна ў Старлыгскім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Івана Аніські прайшоў урок мужнасці. А правялі яго са старшакласнікамі воіны-інтэрнацыяналісты Юрый Мяркулаў, Анатолій Сідарэнка, Мікалай Калошка і Леанід Кайрэліс.
Адразу выступіў перад вучнямі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Мяркулаў. Ён расказаў пра ўдзел ураджэнцаў Мядзельшчыны ў баявых дзеяннях у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Узгадаў подзвіг простага хлопца з вёскі Конціненты Івана Аніські, які загінуў на чужой афганскай зямлі і ўзнагароджаны за мужнасць ордэнам Чырвонай Зоркі пасмяротна. Імя героя носіць установа адукацыі, дзе ён вучыўся. Паглядзелі школьнікі таксама дакументальны фільм пра тагачасныя падзеі.
Закончылася мерапрыемства гутаркай “афганцаў” са старшакласнікамі. Цікавіліся школьнікі, як мясцовае насельніцтва ставілася да савецкіх салдат, якія выконвалі ў Афганістане інтэрнацыянальны абавязак. Ці дапамагалі нашы ваеннаслужачыя мірным жыхарам? Якія пачуцці перапаўнялі сэрцы, калі ішлі ў першы бой? Ці было балюча адпраўляць на радзіму ў цынкавых трунах сваіх баявых сяброў? Ці помсцілі душманам за здзекі з ваеннапалонных?
Закраналі вучні таксама тэму службы ў арміі, гаварылі пра пераемнасць пакаленняў абаронцаў Айчыны і пра спрадвечны абавязак мужчын — абараняць ад ворагаў сваю Радзіму і народ.
Дарэчы, гэта мерапрыемства праходзіла ў рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня Перамогі.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



15 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 06-012     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела