Што можа сказаць VIN-нумар аўтамабіля

ІДЭНТЫФІКАЦЫЙНЫ нумар аўтамабіля (VIN) з’яўляецца спецыяльнай камбінацыяй з сямнаццаці асобных знакаў, якую прысвойвае вытворца (канструктар) свайму аўтамабілю з мэтай ідэнтыфікацыі. Гэты нумар утрымлівае тры абавязковыя для ўсіх вытворцаў часткі:
- нумар сусветнага вытворцы (WMI);
- частка, якая апісвае (характарызуе) транспартны сродак (VDS);
- частка, якая адрозніваецца (VIS).
Завадскія VIN-нумары машыны знаходзяцца, як правіла, пад капотам, у спецыяльным акенцы на лабавым шкле, пад абшыўкай падлогі каля вадзіцельскага сядзення, на стойцы вадзіцельскіх дзвярэй і не толькі. Для таго, каб праверыць ідэнтыфікацыйныя нумары, зусім не абавязкова разбіраць аўтамабіль. Сёння эксперты шырока выкарыстоўваюць магнітааптычныя прылады. З дапамогай магнітнага валіка VIN-нумар “захопліваецца” на спецыяльную стужку, якую потым прапускаюць праз спецыяльны апарат. Такі прыбор можа вызначыць унутраныя пашкоджанні металу.
На ўсіх аўтамабілях і прычэпах на дастаткова даступным месцы ёсць таблічкі і наклейкі, якія добра счытваюцца і надзейна замацаваны. Іх змест індывідуальны для кожнага вытворцы, маркі і мадэлі транспартнага сродку і выкладзены ў апісанні канкрэтных марак і мадэляў аўтамабіляў. Некаторыя вытворцы размяшчаюць на аўтамабілі і схаваныя знакі, якія можна ўбачыць толькі пры ўльтрафіялетавым святле. Іх эксперты таксама могуць выявіць і праверыць.
Здараюцца выпадкі, калі пры зняцці ці пастаноўцы на ўлік аўтамабіля бываюць праблемы: нумар кузава машыны праглядваецца часткова ці наогул не праглядваецца. У такім выпадку інспектары накіроўваюць аўтамабіль на экспертызу ідэнтыфікацыйных абазначэнняў транспартных сродкаў у Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Часам нумар кузава можа не прачытаць інспектар на заключнай стадыі пры праходжанні дзяржтэхагляду. Ен адмаўляе ў выдачы дазволу аўтамабілю на ўдзел у дарожным руху. У гэтым выпадку грамадзянін павінен звярнуцца ў бліжэйшы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Звярніце ўвагу: гэты від экспертызы платны. Яго кошт залежыць ад складанасці даследавання, а ў сярэднім абыдзецца заказчыку ад 40 рублёў. Дарэчы, такі від праверкі можа пазбавіць вас ад лішніх хваляванняў пры набыцці патрыманага аўтамабіля з рук.
Па выніках правядзення экспертызы, за выключэннем выпадкаў наўмыснага змянення нумара кузава аўтамабіля, тэхнічны пашпарт будзе заменены на новы з унясеннем у яго фотаздымка нумара кузава вашага аўтамабіля.
За год толькі ўпраўленне па вобласці праводзіць больш за 44 тысячы рознага роду экспертыз. Заяўкі паступаюць і
на экспертызу дакументаў (тэхпашпарта аўтамабіля, квітка аб праходжанні тэхагляду, вадзіцельскага пасведчання)
на сапраўднасць. Для гэтага заяўнік павінен звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы Дзяржаўнага камітэта і заключыць дагавор. Вынікі экспертызы будуць
вядомы праз 15-30 сутак пасля падачы заявы.

Р. НАВАЖЫЛАЎ.
Начальнік раённага
аддзела ДКСЭ Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік юстыцыі.



15 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

    Паруснікі                          06-012 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела