Лета — час аздараўляцца

ПЫТАННІ падрыхтоўкі да арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей і падлеткаў абмяркоўваліся нядаўна на семінары-нарадзе ў райвыканкаме. Тут прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых службаў: ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, санэпідэмслужбы да РАУС і РАНС.
На бездакорнасці арганізацыі і правядзення дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі акцэнтавала ўвагу прысутных намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Яе думку прадоўжыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава. Таксама Таццяна Генадзьеўна пазнаёміла з даведзенымі планамі і лічбамі. Згодна з рашэннем Мінаблвыканкама, нашаму раёну пастаўлена задача аздаравіць летам 1072-х школьнікаў. У лагеры з дзённым знаходжаннем будуць накіраваны 643 чалавекі, у тым ліку ў лагеры працы і адпачынку — 15 і ў спартыўна-аздараўленчыя — 118. У лагерах з кругласутачным знаходжаннем плануецца аздаравіць 429 дзяцей і падлеткаў. Гэта значыць, у лагерах па профілях, накірунках дзейнасці тэрмінам не менш за 9 дзён (працы і адпачынку) — 23 чалавекі, іншых профіляў — 180, у спартыўна-аздараўленчых тэрмінам 18 і больш дзён — 53. Не застануцца без увагі дзеці-сіроты, якія знаходзяцца на сямейных формах уладкавання. Будзе арганізаваны лагер і для дзяцей-інвалідаў.
На нарадзе абмяркоўваліся тэрміны і базы правядзення аздараўленчых лагераў, узгадняліся кандыдатуры дырэктараў і старшых выхавальнікаў. Падымаліся пытанні забеспячэння дзяцей якасным харчаваннем, арганізацыі медыцынскага абслугоўвання, выхаваўчай работы, бяспекі і г. д. Усё гэта знойдзе адлюстраванне ў рашэнні райвыканкама “Аб арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей у 2019 годзе”, праект якога таксама абмеркавалі прысутныя. У хуткім часе будзе створана камісія па прыёмцы аздараўленчых лагераў, камісійны аб’езд лагераў з кругласутачным знаходжаннем запланаваны на перыяд з 21 па 30 мая.

Іна ЯРЧАК.



14 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

    Паруснікі                          84 _06-040  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела