Новости Мядельского района

Паводле даных упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, з пачатку года па сямейны капітал звярнулася 10 сем’яў. За гэты ж перыяд выдадзена 8 пасведчанняў мнагадзетнай сям’і. Нагадваем, што прыём заяў па выдачы сямейнага капіталу і названых вышэй пасведчанняў з 26 лістапада мінулага года ажыццяўляецца службай “Адно акно” райвыканкама.

***

Удзел ва Усебеларускім тыдні здачы нарматываў, прадугледжаных дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь, прыме і Мядзельшчына. 18 мая на базе ФАЦа горада будуць правяраць свой узровень фізічнай падрыхтаванасці каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Далучыцца да здачы нарматываў у гэты дзень могуць усе ахвотныя.

***

У ходзе падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на II паўгоддзе 2019 года праводзіцца дабрачынная акцыя “Падары дзіцяці радасць”. Падчас яе юрыдычныя і фізічныя асобы маюць магчымасць выпісаць дзіцячыя друкаваныя сродкі масавай інфармацыі на адрасы школ-інтэрнатаў, прытулкаў, дзіцячых дамоў.

***

За красавік на Мядзельшчыне зарэгістравана 6 шлюбаў.

***

Прайшоў вясновы лёгкаатлетычны крос сярод школьнікаў. Перамагла каманда Мядзельскага ВПК я/с-СШ. Другое месца занялі вучні Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, а трэцяе — Нарацкай СШ №2.



13 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы 84 0-178 223_

Пабрацімы Мядзела