Дзень каледжа ў Мядзеле

У раённым цэнтры культуры навучэнцаў мядзельскіх устаноў адукацыі чакала чарговая прафарыентацыйная сустрэча — да іх завіталі госці з Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. З сабой прывезлі не толькі інфармацыю пра ўстанову і ўмовы паступлення, а і добры канцэрт ды пачастункі.
— Сёння ў Мядзеле праводзім Дзень каледжа, — расказвае дырэктар навучальнай установы Міхаіл Смірноў. — Даём магчымасць моладзі даведацца пра навучальную ўстанову, яе магчымасці, па якіх спецыяльнасцях рыхтуем кадры для нашай рэспублікі. Маем магчымасць даць дзецям шанц выбраць свой працоўны шлях і годна падрыхтавацца да самастойнага жыцця. У нас яны могуць атрымаць 14 рабочых кваліфікацый і адну — сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Наш каледж рыхтуе кадры для розных сфер народнай гаспадаркі: сацыяльнай і грамадскага харчавання, аграпрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі, будаўнічай галіны. У нас навучаюцца дзеці з многіх рэгіёнаў рэспублікі, у тым ліку з Мядзела, і мы пашыраем геаграфію сваёй дзейнасці.
— Вы прывезлі і сваю прадукцыю пакаштаваць…
— Так, яе вырабляем на нашым вучэбна-вытворчым комплексе грамадскага харчавання. Ён мае вытворчы ўчастак, кафэ, у якіх адпрацоўваюць практычную частку праграмы повары, афіцыянты, кандытары. Выпякаем у сярэднім за год 25 тон булачак, якія штодзень адпраўляем спажыўцам.
Так што мядзельскія падлеткі не толькі даведаліся пра каледж, але і ацанілі, ці смачныя ў Відзах пякуць булачкі і робяць пірожныя.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.



04 мая 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Адукацыя

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 Царква ў Крывічах Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела