Новости Мядельского района

ЛІДАРСТВА сярод ферм па сутачным надоі малака ад каровы трымае МТФ “Новікі” (ААТ “Сваткі”) — 21,54 кг. На наступных пазіцыях — фермы “Брылі” Нацпарку “Нарачанскі” (20,05), “Швакшты” ТАА “Нарачанская Ніва 2004” (17,90) і “Дзягілі” аднайменнага сельгасфіліяла (17,74). А ў сярэднім па раёне сутачны надой ад каровы складае 9,73 кг.

***

СУСТРЭЧА з аўтарам кнігі “Каб сказаць… І пачулі”, супрацоўніцай газеты “Звязда” Валянцінай Доўнар адбылася ў Нарацкай сельскай бібліятэцы. Туды завіталі мясцовыя прыхільнікі жанру нон-фікшн (нявыдуманая літаратура) і старшакласнікі, якім было цікава з першых вуснаў даведацца пра прафесію журналіста. Удзельнікі сустрэчы атрымалі сувеніры ад “Звязды”, а ахвотныя — і аўтографы пісьменніцы (нехта прыйшоў са сваёй кнігай, нехта набыў на месцы). Адзначаны падарункам даўнія прыхільнікі найстарэйшай беларускай газеты — Леанард і Ганна Вайткевічы.

***

У РАЁНЕ працуюць чатыры настаўнікі-метадысты. Гэта педагогі гімназіі-інтэрната Лідзія Анішкевіч (замежная мова), Вячаслаў Саўчык (інфарматыка), Наталля Клімовіч (хімія) і настаўніца пачатковых класаў Нарацкай СШ №2 Алена Бурко.



17 красавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай від на Мядзел dsc_5774-3 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела