Новости Мядельского района

Найвышэйшы надой малака ад каровы гэтымі днямі — у Нацпарку “Нарачанскі” (20,1 кг). На наступных пазіцыях — ААТ “Сваткі” (18,75), сельгасфіліял “Дзягілі” (17,74) і ТАА “Нарачанская Ніва 2004” (17,70). А ў сярэднім па раёне гэты паказчык складае 9,78 кг.

***

Як паведамілі ў ваенным камісарыяце раёна, загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь да 11 мая 2019 года падоўжаны прыём заяў ад грамадзян для паступлення ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы. Па больш падрабязную інфармацыю можна звяртацца ў ваенны камісарыят па адрасе: г. Мядзел, вул. Прамысловая, 6 ці па тэлефоне 40-0-37.

***

У НДЦ “Зубраня” падвялі вынікі ХІІ рэспубліканскага конкурсу дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнай тэматыкі “Празрыстыя хвалі Нарачы”. Па выніках папярэдніх адборачных этапаў было прадстаўлена 11 работ ад 19 удзельнікаў.



15 красавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_  возера Мястра  Царква ў Слабадзе dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела