Зроблена і сапраўды нямала!

НА базе нашай школы адбыўся выніковы савет упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. У ходзе яго былі падведзены вынікі работы за мінулы год і вызначаны задачы на бягучы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх устаноў адукацыі раёна.
З вітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Іна Іванаўна Барыева. А начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Генадзьеўна Ефімава падвяла вынікі зробленага і агучыла задачы на 2019 год.
Карэспандэнты з нашай школы Валянціна Адамовіч і я актыўна задавалі ўдзельнікам мерапрыемства пытанні, цікавіліся, што ім найбольш спадабалася. Нашымі суразмоўцамі былі і маладыя настаўнікі. Мы стараліся даведацца, з якімі цяжкасцямі яны сутыкнуліся ў сваёй працы, як іх пераадольвалі, ці давялося пры гэтым пераступаць праз свае прынцыпы.
З убачанага і пачутага можна зрабіць выснову: кожная ўстанова адукацыі пастаянна развіваецца і імкнецца дасягнуць самых высокіх вынікаў як у вучэбным, так і ў выхаваўчым працэсе.
Ва ўдзельнікаў мерапрыемства была магчымасць выказацца наконт сучаснага настаўніка, яго ролі і месца ў грамадстве. Цікава даведацца пра тое, якім, па меркаванні саміх педагогаў, ён павінен быць? Як сябе паводзіць? Якім прынцыпам адпавядаць? Усе, з кім давялося пагутарыць у той дзень, сцвярджалі, што настаўніку нашага часу трэба быць не проста кваліфікаваным спецыялістам, але і чалавекам з шырокім кругаглядам. А яшчэ — камунікабельным і адкрытым для дзяцей, разумець іх праблемы і інтарэсы. Адным словам, быць са сваімі вучнямі на адной хвалі. І, вядома ж, самае галоўнае — трэба любіць сваю прафесію.
У ходзе выніковага савета былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх установы адукацыі Мядзельшчыны прадстаўлялі свае разнастайныя праекты. Узровень наладжаных прэзентацый яшчэ раз даказаў прафесіяналізм работнікаў сферы адукацыі, спорту і турызму раёна, паказаў, наколькі сур’ёзная і грунтоўная работа праведзена імі за мінулы год. Магу смела сказаць: адукацыя нашага рэгіёну напоўнена свежымі ідэямі і новымі адкрыццямі. Яна не спыняецца на дасягнутым, а пастаянна ўдасканальваецца.

Ганна ПАРШУТА.
Вучаніца Мядзельскай СШ №1
імя Уладзіміра Дубоўкі.



12 красавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 Царква ў Крывічах 0-170 223_

Пабрацімы Мядзела