Чарэшневы сад

ПРА тое, што ў суботу, 6 красавіка, у аграгарадку Будслаў будзе арганізавана пасадка саджанцаў чарэшні, маляўнічыя афішы паведамлялі загадзя. І вось больш за сотню чалавек сабралася ў вызначаны час ля Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай. Прыехала на аўтобусе пілігрымка з Мінска, якую ўзначальваў пробашч Мінскага касцёла святых Сымона і Алены ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк.
Як расказаў жыхар аграгарадка Будслаў Пётр Хацяновіч, які прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, пасля Святой імшы ў касцёле ўсе накіраваліся ў Дом культуры, дзе супрацоўнік рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут пладаводства» кандыдат навук Ілья Палубятка прачытаў лекцыю па пладаводстве з дэманстрацыяй слайдаў. Потым усе прыступілі да пасадкі дрэўцаў.
Ля дома пілігрыма імя Папы Рымскага Францыска, уздоўж агароджы тэрыторыі мясцовага рынка пасаджана 140 саджанцаў. У бліжэйшы час мяркуецца пасадзіць яшчэ 250 дрэўцаў, — расказвае Пётр Мечыслававіч. — Пройдзе час — і ў Будславе пачнуць ладзіць фестываль чарэшні, як зараз штогод у Глыбокім праходзіць фестываль вішні.
Закончылася мерапрыемства ў доме пілігрыма салодкім пачастункам для дзяцей, якія прымалі ўдзел у пасадцы чарэшні.

Наш кар.



11 красавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел Царква ў Слабадзе Касцёл у Мядзеле  на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела