Калі ж запрацуе лазня ў аграгарадку Нарач?

У № 15 ад 23 лютага гэтага года ў матэрыяле “У лазню — на аўтобусе” наша газета расказвала пра праблему жыхароў аг. Нарач, якія па прычыне працяглага рамонту лазні ў сваім населеным пункце вымушаны ездзіць мыцца ў курортны пасёлак. Хай сабе на праезд траціцца не даводзіцца (бясплатны падвоз узяла на сябе Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка, якой належыць лазня), але пэўныя нязручнасці ў людзей ёсць. Тады ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы нас запэўнілі, што рамонтныя работы вядуцца і будуць завершаны да 1 красавіка. Аднак і сёння па лёгкую пару жыхары аграгарадка мусяць ехаць у курортны пасёлак.
Па каментарый мы зноў звярнуліся ў РВУП “Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка”. Начальнік участка “Нарач” Сяргей
ДЗЕВЯЛТОЎСКІ патлумачыў:
— Лазня амаль гатова. Не набылі толькі тэрмастойкі провад і тэрмастойкія свяцільні для парыльнага памяшкання, а таксама свяцільні ў памяшканне для мыцця ў мужчынскае аддзяленне. Спачатку былі праблемы з фінансаваннем, потым не маглі знайсці патрэбныя свяцільні (яны ж павінны адпавядаць пэўным стандартам, вытрымліваць высокую тэмпературу). Ведаю, што цяпер складаюцца конкурсныя лісты, каб правесці закупку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Мяркуецца, што свяцільні
з’явяцца ў нас на працягу тыдня. Пры такой умове ў наступную суботу, 13 красавіка, жыхарам аграгарадка не давядзецца ехаць мыцца ў курортны пасёлак. Бо нам, каб павесіць свяцільні ды запусціць лазню, і аднаго дня хопіць.
Пажывём — пабачым…

Наталля ЛІСІЦКАЯ.



08 красавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Вострым пяром

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ Царква ў Слабадзе Лебедзі на Нарачы Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела