Веснавыя палы

ВЯСНА ўступае ў свае правы. Хаця па начах тэмпература апускаецца ніжэй за нуль, але днём сонейка прыгравае, і ў сталічнай вобласці фіксуюцца выпадкі загарання сухой травы і кустоўя. Не з’яўляецца выключэннем і наш раён. 23 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне ад жыхароў Сырмежы пра загаранне травы. У гэты ж дзень загарэлася трава і ля вёскі Ельніца.
Дарэчы, летась у вобласці зафіксавана больш за 900 выпадкаў загарання травы. У асноўным яны былі на невялікіх плошчах і аператыўна ліквідаваліся. Прычынай загарання застаецца чалавечая абыякавасць: пакінутае без нагляду вогнішча, выкінуты непатушаны недакурак, шкляная бутэлька і г. д. Колькасць загаранняў магла б зменшыцца, каб з восені ўласнікі зямлі наводзілі на ёй парадак.
Для таго, каб пазбегнуць бяды, варта выконваць наступныя рэкамендацыі. Ніколі не паліце траву. Акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяспечныя і для чалавека. Калі заўважылі пажар — не праходзьце міма. Магчыма, загаранне вы зможаце патушыць самастойна. Полымя можна збіваць галінкамі дрэў ці засыпаць пяском. Патушыўшы загаранне, не пакідайце месца да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не ўспыхне зноўку. Калі разумееце, што загаранне патушыць самастойна немагчыма — тэлефануйце па нумары 101.
Паліць смецце на сваім участку можна, але пры гэтым патрэбна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Дарэчы, рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор’е. Вогнішчы варта разводзіць як мага далей ад пабудоў, лесу і сцірт саломы ці сена. Пад рукой трэба мець вядро з вадой, рыдлёўку і граблі.
Вогнішча павінна быць не бліжэй за 10 метраў ад пабудоў, 20 метраў ад лесу і 30 — ад сцірт саломы ці сена. Мангал ці грыль устанаўліваюць на адлегласці як мінімум 4 метры ад дома.
Заўсёды памятайце, што за выпальванне сухой расліннасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 10 да 40 базавых велічынь.

І. КАРАПЕЦЯН.
Інспектар групы прапаганды і навучання
раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы лейтэнант унутранай службы.



02 красавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12     Паруснікі                          dsc_5774-3 84

Пабрацімы Мядзела