Свята стварылі сыночкі

З’яўленне на свет маленькага чалавека — падзея радасная і вельмі чаканая. Як для бацькоў,
так і для іх родных і блізкіх.
І зусім няважна, каторае па ліку дзіця пасылае Бог — першае, другое, трэцяе… Яно ўсё роўна вельмі дарагое.
Напярэдадні Дня жанчын у радзільнае аддзяленне Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы наведаліся прадстаўнікі грамадскіх фарміраванняў — раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын і Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, каб павіншаваць парадзіх, якія знаходзіліся ў гэты час там з немаўляткамі.
Як паведаміла ўрач акушэр-гінеколаг (загадчык) акушэрскага аддзялення Наталля
Сцепаненка, шчасце мацярынства незадоўга да 8 Сакавіка зведалі тры жанчыны — Святлана Таразевіч, Анастасія Качарго і Раіса Раманюк. Для ўсіх іх гэта другія па ліку роды. Прычым у кожнай з’явіўся на свет сыночак.
Першай прывітала матуль намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Іна Барыева. Іна Іванаўна павіншавала жанчын, пажадала ім і іх малышам здароўя, дабрабыту. Нагадала таксама пра клопат дзяржавы пра сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці. Да слоў віншавання далучыліся актывісты раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Габрусенак і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Падгол. Ганна Мікалаеўна, напрыклад, заклікала матуль любіць і аберагаць сваіх малышоў, клапаціцца пра іх і ўручыла ад жансавета раёна віншаванні-наказы бацькам нованароджаных.
Цёпла вітала мацярок і выконваючая абавязкі старшыні раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Валянціна Стрэж. Валянціна Анатольеўна таксама павіншавала жанчын з нараджэннем немаўлятак. Пажадала ўсім здароўя, усяго самага найлепшага, у тым ліку і выдатнага надвор’я ў доме. Яна ж уручыла ім падарункі ад грамадскага фарміравання, якое ўзначальвае ў азёрным краі.
Засталося дадаць, што, акрамя Наталлі Сцепаненкі, падчас ушанавання ў бальніцы парадзіх прысутнічалі галоўны ўрач ЦРБ Генадзій Русак і ўрач-неанатолаг акушэрскага аддзялення Андрэй Палягошка.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



18 сакавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi  возера Мястра  84

Пабрацімы Мядзела