Лепшыя па прафесіі

ПА выніках працы за 2018 год трыццаць перадавых работнікаў Мядзельшчыны вызначаны
“Лепшымі па прафесіі”
з правам быць занесенымі
на раённую Дошку гонару.
Адпаведныя пасведчанні ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Вайнілка на
ўрачыстым сходзе актыву раёна, які адбыўся ў пачатку сакавіка ў райвыканкаме.
Анатолій Аляксеевіч МАЛЬКО — начальнік Мядзельскага вузла электрасувязі Маладзечанскага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам”;
Вольга Міхайлаўна ГАБРУСЕНАК — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама;
Мікалай Сяргеевіч ПАПКО — галоўны інжынер сельскагаспадарчага філіяла “Дзягілі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод”;
Людвік Іосіфавіч СТЭРНАД — галоўны ветэрынарны ўрач свінагадоўчага комплексу “Брусы” філіяла ААТ “Вілейскі камбікормавы завод”;
Васіль Уладзіміравіч ЛІСІЦКІ — трактарыст-машыніст ААТ “Мядзельскае аграпрамэнерга”;
Пётр Іванавіч СКУРКО — камбайнер ААТ “Сваткі”;
Уладзімір Пятровіч СТАДОЛЬНІК — вадзіцель ААТ “Занарачанскі”;
Ірына Іванаўна БАБРОВІЧ — аператар машыннага даення кароў малочнатаварнай фермы “Новікі” ААТ “Сваткі”;
Алена Іванаўна КРЫВЕНЬКАЯ — аператар па штучным апладненні кароў ААТ “Мядзельскае аграпрамэнерга”;
Тамара Сяргееўна ЯЎГЕЛЬ — аператар свінагадоўчага комплексу “Брусы” філіяла ААТ “Вілейскі камбікормавы завод”;
Таццяна Віктараўна СУБАЧ — кіраўнік малочнатаварнай фермы “Новікі” ААТ “Сваткі”;
Наталля Аляксандраўна БАРОДЗІЧ — намеснік дырэктара па вытворчасці і якасці ТАА “Вінакурня “Нарач”;
Сяргей Уладзіміравіч ВАРАНЕЦ — цясляр 5 разраду ТАА “СК Нарс”;
Яўген Іванавіч ПАЛЬЦАЎ — электрагазазваршчык філіяла “Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 133” КУП “Мінскаблдарбуд”;
Віктар Станіслававіч МАЦКЕВІЧ — вадзіцель лінейнай дарожнай дыстанцыі № 661 філіяла “Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 66” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”;
Вольга Мечыславаўна СЕЧКА — прадавец 6 разраду кавярні “Асалода” ГУП “Крывіцкае РГП”;
Сяргей Анатольевіч ПАШУТА — кабельшчык-спайшчык 5 разраду лінейна-тэхнічнага ўчастка лінейна-станцыйнага цэха Мядзельскага вузла электрасувязі Маладзечанскага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам”;
Наталля Пятроўна ЦІМАНОВІЧ — прыёмшчык заказаў 4 разраду аварыйна-дыспетчарскай службы Мядзельскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “Маладзечнагаз” РУП “Мінскаблгаз”;
Галіна Іванаўна ЦІХАНОВІЧ — загадчык вытворчасці харчблока санаторыя “Жураўка” КВУП “Мінскхлебпрам”;
Васіль Васільевіч МАЛАШ — машыніст (качагар) кацельні в. Буйкі РВУП “Мядзельская ЖКГ”;
Віталій Расціслававіч ШУПЕНЬКА — электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання ўчастка “Ачышчальныя збудаванні в. Пугачы” РВУП “Мядзельская ЖКГ”;
Віктар Іосіфавіч ЧАБАТАР — кіраўнік сялянскай гаспадаркі “Антэй Сад”;
Андрэй Іванавіч МІНІЧ — начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
Уладзімір Мікалаевіч СУБАЧ — старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 к. п. Нарач раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
Андрэй Юр’евіч ПАЛЯГОШКА — урач-неанатолаг акушэрскага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Мядзельская цэнтральная раённая бальніца”;
Юлія Леанідаўна ВАЙТОНІС — фармацэўт-рэцэптар цэнтральнай раённай аптэкі
№ 131 Мядзельскага раёна ГВРУП “Мінская фармацыя”;
Ларыса Віктараўна СЕВЯРЫН — метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама;
Наталія Валянцінаўна БОГДЗЯ — выхавальнік установы адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”;
Таццяна Ананьеўна НЫРЦОВА — дырэктар дзяржаўнай установы “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка”;
Марына Вітольдаўна ІВАНЕЦ — сацыяльны работнік аддзялення надомнай сацыяльнай дапамогі ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.



15 сакавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на Блакітных азёрах        06-012 84

Пабрацімы Мядзела