Новости Мядельского района

Натарыяльная кантора раёна 15 сакавіка правядзе акцыю, прымеркаваную да Дня Канстытуцыі, па бясплатным кансультаванні грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў. Атрымаць кансультацыю натарыуса можна будзе на працягу рабочага дня.

***

Напярэдадні 8 Сакавіка прадстаўнікі раённага камітэта ГА “БРСМ” у рамках акцыі “Дарыце жанчынам кветкі” наведалі арганізацыі райцэнтра і павіншавалі са святам жанчын, якія там працуюць. У якасці падарунка прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва атрымалі кветкі, зробленыя рукамі актывістаў.

***

Дзень 8 сакавіка парадаваў цёплым надвор’ем. У краіне ў некаторых месцах былі пабіты шматгадовыя рэкорды. У нас, як паведамілі на азёрнай станцыі “Нарач”, сярэднясутачная тэмпература перавысіла норму на 11оС і склала +13оС. Ледастаў на возеры Нарач захоўваецца, але месцамі ён няўстойлівы.



13 сакавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел wjx6x-f4hhi Касцёл у Шэметава   Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела