Да 75-годдзя газеты «Нарачанская зара»

З мэтай папулярызацыі нашай
газеты, садзейнічання выхаванню
патрыятызму і прывіцці любові да малой
радзімы жыхароў Мядзельшчыны,
сцвярджэння ў грамадстве высокіх
маральных і эстэтычных ідэалаў дзяржаўная ўстанова “Рэдакцыя газеты “Нарачанская зара” і праграмы радыёвяшчання
“Нарачанская хваля” праводзіць
з сакавіка па лістапад 2019 года
творчы конкурс “Да 75-годдзя
газеты “Нарачанская зара”.
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку правядзення творчага конкурсу
“Да 75-годдзя газеты “Нарачанская зара”
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Палажэннем устанаўліваецца парадак арганізацыі і правядзення творчага конкурсу “Да 75-годдзя газеты “Нарачанская зара” (далей — конкурс).
2. Конкурс арганізоўваецца і праводзіцца дзяржаўнай установай “Рэдакцыя газеты “Нарачанская зара” і праграмы радыёвяшчання “Нарачанская хваля” (далей — арганізатар конкурсу).
Конкурс з’яўляецца адкрытым.
Конкурс праводзіцца з мэтай паказу ролі газеты “Нарачанская зара” ў жыцці рэгіёну, яе папулярызацыі, садзейнічання выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці, сцвярджэння ў жыхароў Мядзельшчыны высокіх маральных і эстэтычных ідэалаў. Ён закліканы садзейнічаць павышэнню творчага ўзроўню пазаштатных аўтараў і фотааматараў, праз публікацыі прапагандаваць дасягненні Мядзельшчыны.
ГЛАВА 2
АРГАНІЗАЦЫЯ КОНКУРСУ
3. Арганізатарам конкурсу ствараецца аргкамітэт для ажыццяўлення арганізацыйна-тэхнічнай работы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі калектыву рэдакцыі.
4. Арганізатар конкурсу вызначае склад журы.
ГЛАВА 3
УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ І КОНКУРСНЫЯ РАБОТЫ
5. Удзельнікамі конкурсу могуць быць грамадзяне, якія не з’яўляюцца арганізатарамі конкурсу, членамі журы. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як жыхары Мядзельшчыны, так і іншыя аўтары (за выключэннем прафесіяналаў).
ГЛАВА 4
ТЭРМІНЫ І ЭТАПЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
6. Тэрміны правядзення конкурсу: сакавік-лістапад 2019 года.
6.1 Заканчэнне рэгістрацыі работ — 25 лістапада 2019 года;
6.2 Аб’яўленне вынікаў — снежань 2019 года.
7. Этапы правядзення конкурсу:
7.1 прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу;
7.2 публікацыя выбраных аргкамітэтам конкурсных работ;
7.3 вызначэнне пераможцаў конкурсу;
7.4 урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу.
ГЛАВА 5
НАМІНАЦЫІ КОНКУРСУ
8. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
8.1 найлепшы паэтычны твор (прымаюцца работы, якія ўсхваляюць прыгажосць Мядзельшчыны);
8.2 найлепшая замалёўка (прымаюцца работы пра мясцовыя рэаліі);
8.3 найлепшы фотаздымак (прымаюцца работы, якія адлюстроўваюць тэму малой радзімы ў дачыненні да Мядзельшчыны);
8.4 найлепшы юны карэспандэнт (прымаюцца работы навучэнцаў устаноў адукацыі Мядзельскага раёна);
8.5 найлепшы паштальён (які забяспечыў найбольшы прырост падпіскі на раённую газету “Нарачанская зара” на ІІ-ІV кварталы);
8.6 захавальнік самага даўняга нумара газеты “Нарачанская зара”.
ГЛАВА 6
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
9. Удзельнікі конкурсу накіроўваюць свае запыты і работы на е-mail: narazara@tut.by з указаннем намінацыі, прозвішча, імя і імя па бацьку, кантактных тэлефонаў і паштовага адрасу.
10. Да фотаработ прад’яўляюцца наступныя тэхнічныя патрабаванні: фармат выяў — JPEG; памеры — не менш за 1500 пікселяў; памер файла — не больш за 5 Мb.
11. Дасланы тэкст не павінен перавышаць аб’ём двух аркушаў 14-га памеру шрыфта.
12. Аргкамітэт пакідае за сабой права не прымаць да ўдзелу ў конкурсе работы, калі яны не адпавядаюць патрабаванням гэтага Палажэння, а таксама якаснаму і тэхнічнаму ўзроўню без тлумачэння прычын.
13. Работы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.
14. За работы, адабраныя для ўдзелу, галасуе журы. Атрымаўшыя найбольшую колькасць галасоў у кожнай намінацыі прызнаюцца пераможцамі. Галасаванне афармляецца пратаколам пасяджэння журы.
15. Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі (грашовымі прэміямі).
16. Узнагароджванне пераможцаў конкурсу ажыццяўляецца на ўрачыстай цырымоніі з нагоды 75-годдзя з дня выхаду ў свет першага нумара “Нарачанскай зары”.



12 сакавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 dsc_5774-3 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела