Твой зорны час, малая радзіма!

СХОД актыву раёна па падвядзенні вынікаў працы народнай гаспадаркі за папярэдні год, які
праходзіў у суботу ў райвыканкаме, меў
своеасаблівыя святочныя адценні. Чырвонай
стужкай мерапрыемства праходзіла тэма
100-годдзя ўтварэння БССР, што гарманічна ўпісвалася ў тэму Года малой радзімы.
У фае на першым паверсе ўвазе ўдзельнікаў урачыстасці былі прадстаўлены выставы-продажы мясцовых вытворцаў, а на другім — экспазіцыя музея народнай славы, якая ілюстравала этапы станаўлення і развіцця БССР на прыкладзе Мядзельшчыны. Святочны настрой стваралі музыкі з Нарацкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў.
У прыгожай абноўленай актавай зале ўшаноўвалі лепшых прадстаўнікоў нашага сінявокага краю. З працоўнымі дасягненнямі павіншаваць жыхароў Мядзельшчыны прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталія Жыбуль, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Віктар Чабатар, начальнік
упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык, кіраўнік спраў Вілейскага райвыканкама Віктар Гатоўка, дырэктар Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віктар Паўлоўскі, старшыня Ваўкалацкага сельвыканкама Докшыцкага раёна Пётр Кацейка, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна Мар’ян Гігола, генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства “Мінскі Камароўскі рынак” Мікалай Хмяльніцкі, намеснік дырэктара замежнага прадпрыемства “Дзецкасельскі-Гарадок” Андрэй Сяргееў, дырэктар Вілейскага камбікормавага завода Уладзіслаў
Гучак.
На свяце прысутнічала асаблівая катэгорыя гасцей. Іх імёны ўжо ўвайшлі ў гісторыю раёна. Дзякуючы намаганням гэтых людзей Мядзельшчына развівалася, заяўляла пра сябе далёка за межамі нашай Радзімы. Гэта — ветэраны працы. Сярод іх Герой Сацыялістычнай працы, ганаровы грамадзянін раёна Эдуард Ціхі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы грамадзянін раёна Міхаіл Гардон, а таксама Валянцін Бабровіч і Святлана Мінчук, якія ў розныя гады ўзначальвалі раённы Савет дэпутатаў, Уладзімір Валасевіч, за плячыма ў якога 14 гадоў кіравання ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і больш за 13 — жыллёва-камунальнай
гаспадаркай.

Шмат год на кіраўніцкіх пасадах у сферы будаўніцтва адпрацаваў Віктар Звяруга, значны ўклад у развіццё сацыяльнай сферы ў былога намесніка старшыні райвыканкама Надзеі Герновіч, больш за два дзесяцігоддзі кіраўніком спраў райвыканкама адпрацавала Наталля Шалапугіна. У розныя гады ўзначальваў аддзел арганізацыйна-кадравай работы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама працаваў кіраўніком спраў райвыканкама Іван Сямёнаў, амаль два дзесяцігоддзі на пасадзе намесніка начальніка райсельгасхарчу на рахунку Дануты Паповай. Шмат год сельскагаспадарчай сферы прысвяцілі Віктар Саук, Казімір Гапановіч, Леанід Ракецкі, Мікалай Паршута, Мікалай Юркевіч. У ліку ганаровых гасцей — былы кіраўнік УП “Ілаўскае” Тэрэза Януковіч, сувязіст з трыццацігадовым стажам Валерый Койра, а таксама былы кіраўнік Мядзельскага лясгаса Уладзімір Шошын, урач Іван Балашка, прадстаўнікі сферы адукацыі Іван Якімец і Глафіра Варабей, спорту —
Антон Крыштафовіч.
Першым да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка. Яго выступленне пачалося з экскурсу ў гісторыю нашага краю: Анатолій
Мар’янавіч нагадаў, як у складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў 1940 годзе ствараўся Мядзельскі раён. На той час у Мядзеле налічвалася 215 дамоў і 1290 жыхароў, працавалі два млыны, дзве пачатковыя школы, клуб, бальніца на 15 ложкаў і паштова-тэлеграфнае аддзяленне. Першыя калгасы былі створаны ў вёсках Гулі, Куцькі, Лук’янавічы, Місуны, Навасёлкі, Пузыры, Старынкі. А ў Будславе, Камарове, Крывічах і Старым Мядзеле запрацавалі МТС, у Камарове адкрылася вучылішча механізатараў. Мірная і стваральная праца была перакрэслена вайной, падчас якой фашысты расстралялі і спалілі 3846 жыхароў, больш за 3 тысячы вывезлі ў Германію. Мядзельшчына ўнесла свой важкі ўклад у справу барацьбы з ворагам. На нашай тэрыторыі актыўна дзейнічалі пяць партызанскіх брыгад, у якіх налічвалася больш за 5 тысяч змагароў. Не менш гераічнай была і справа па аднаўленні разбуранай народнай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд.
Узгадаў Анатолій Мар’янавіч і шэраг асоб, якімі ганарыцца Мядзельская зямля. Гэта ўраджэнцы раёна народны паэт Максім Танк, народная артыстка Марыя Захарэвіч, народны мастак Васіль Шаранговіч, Герой Сацыялістычнай працы Эдуард Ціхі, дзяржаўныя дзеячы БССР Іосіф Антановіч і Георгій Таразевіч, доктар тэхнічных навук Іван Пішч, доктар філалагічных навук Іван Роўда, заслужаны работнік культуры БССР Паўліна Мядзёлка, дыктар беларускага радыё Галіна Сідзельнікава, салісты тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Каўрус і Андрэй Мацюшонак, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Турыне і Ванкуверы Вольга Васілёнак і многія іншыя. Словы ўдзячнасці за ўклад у развіццё нашай малой радзімы старшыня райвыканкама адрасаваў былым кіраўнікам раёна — Анатолю Ярошыку, Іосіфу Тарасёнку, Станіславу Чарнушэвічу, Івану Муху, Аляксандру Даніленку, Ільі Шацько. Назваў і тых, каго ўжо няма разам з намі — Барыса Путрыка, Пятра Бладыку, Сямёна Каралёнка, Івана Шаранговіча, Іосіфа Варановіча.
Падводзячы вынікі мінулага года, Анатолій Мар’янавіч агучыў некаторыя лічбы і паказчыкі, за якімі стаіць штодзённая і напружаная праца прадстаўнікоў усіх сфер народнай гаспадаркі Мядзельшчыны, назваў перадавыя арганізацыі і імёны лідараў. Многія з іх крыху пазней атрымалі заслужаныя ўзнагароды. У раёне летась зарэгістравана 13 новых арганізацый, адкрыта 29 новых аб’ектаў, створаны 92 рабочыя месцы, уведзена ў эксплуатацыю 9,7 тыс. квадратных метраў жылля, 134 сям’і адсвяткавалі наваселле, расчыніў дзверы гасцінічны комплекс на 86 месцаў. Незабыўны след у памяці жыхароў Мядзельшчыны пакінула абласное свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, якое адбылося ў нас ў 2018 годзе. Работы, праведзеныя па добраўпарадкаванні і рамонце будынкаў, дарог і вуліц, летняга амфітэатра, аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, сацыяльнай сферы, зрабілі месца, дзе мы жывём, больш прыгожым і сучасным. І ўсё гэта дзякуючы нястомным рукам нашых людзей. Мінулы год прынёс адчувальныя станоўчыя змены і ў сацыяльным жыцці рэгіёну.

Для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання сельскіх жыхароў набыты перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт, праведзены рамонт і добраўпарадкаванне цэнтральнай раённай бальніцы, устаноў аховы здароўя ў Крывічах, Свіры, Нарачы, Будславе і Княгініне. Асвоена каля 800 тыс. рублёў. У сферы адукацыі жыццё таксама не стаіць на месцы, на бягучы і капітальны рамонт устаноў зрасходавана 1 млн 870 тыс. рублёў. Акрамя гэтага, за кошт сродкаў Сусветнага банка развіцця праведзены капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі Крывіцкага ВПК д/с-СШ. Радуе, што навучэнцы не застаюцца ў даўгу. 23 выпускнікі ў мінулым годзе закончылі школы з адзнакай,
7 — з залатым медалём. Больш за палову выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ. А настаўнік-метадыст гімназіі Вячаслаў Саўчык за выніковую працу ўдастоены ганаровага звання “Чалавек года Міншчыны”.
Сярод мінулагодніх здабыткаў Мядзельшчыны — адкрыццё галерэі народнага мастака Беларусі, ураджэнца раёна Васіля Шаранговіча. У падарунак роднаму краю Васіль Пятровіч перадаў 130 сваіх работ. Садзейнічае папулярызацыі Нарачанскага рэгіёна і фестываль класічнай музыкі “У Шэметаве ў Шастаковічаў”, які ўжо набыў статус міжнароднага. А ўрачыстасць у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай у лістападзе міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКА ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Анатолій Мар’янавіч выказаў словы падзякі прысутным за старанную працу, пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, спакою і згоды, стабільнасці і поспехаў.
Наступнай прывітала ўдзельнікаў мерапрыемства дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталія Жыбуль. Наталія Пятроўна адзначыла, што вельмі важна, калі чалавека цэняць за яго заслугі і дасягненні, калі яго памятаюць. Бо за кожнай перамогай, узнагародай стаіць штодзённая карпатлівая праца вялікай колькасці людзей. Дзякуючы гэтаму развіваецца краіна. Яна пажадала ўдзельнікам свята здароўя, сіл, энергіі, каб і надалей развіваліся і квітнелі іх працоўныя калектывы, а разам з імі — наша Міншчына і Беларусь. Наталія Пятроўна выканала прыемную місію: уручыла Ганаровую грамату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей намесніку старшыні райвыканкама Іне Барыевай.
З віншавальнымі словамі выйшаў на сцэну начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Яўген Булойчык. Ён таксама ўручыў узнагароды. Падзяк старшыні абласнога выканаўчага камітэта ўдастоены дырэктар Мядзельскага музея народнай славы Наталля Бурак, дырэктар “Мядзельскага аграпрамэнерга” Віктар Васілевіч, урач-тэрапеўт (загадчык) тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Станіслава Гедрэвіч, сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Інэса Грузд, а таксама настаўнік матэматыкі гімназіі-інтэрната г. Мядзела Алена Самуленкава.
Наступным эпізодам урачыстасці стала падвядзенне вынікаў раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў і работнікаў. Анатолій Вайнілка ўручыў узнагароды пераможцам у сельскагаспадарчай сферы. Вось як яны размеркаваліся: сярод арганізацый першае месца атрымала ДПУ “Нацыянальны парк “Нарачанскі” (начальнік сельгасвытворчасці Мікалай Мягкоў), другое — ААТ “Сваткі” (дырэктар Мікалай Варабей), трэцяе — ТАА “Нарачанская Ніва 2004” (дырэктар Аляксандр Габрукевіч). Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ “Новікі” ААТ “Сваткі” (кіраўнік фермы Таццяна Субач), другое — у МТФ “Лотва” ААТ “Мядзельскае аграпрамэнерга” (загадчык фермы Ганна Базарэвіч), трэцяе — МТФ “Занарач” ААТ “Занарачанскі” (загадчык фермы Раіса Кацкель). Сярод работнікаў жывёлагадоўлі лепшымі прызнаны галоўны заатэхнік ДПУ “НП “Нарачанскі” Алег Смалячкоў, галоўны ветурач свінагадоўчага комплексу “Брусы” філіяла ААТ “Вілейскі камбікормавы завод” Людвік Стэрнад, кіраўнік фермы “Новікі” ААТ “Сваткі” Таццяна Субач (дарэчы, старшыня райвыканкама паведаміў, што ўдой на карову тут склаў 8010 кг малака), аператар па штучным апладненні жывёлы ААТ “Мядзельскае аграпрамэнерга” Алена Крывенькая (выхад цялят — 126 на 100 кароў), аператар машыннага даення кароў ААТ “Сваткі” Ірына Бабровіч (8879 кг малака ад каровы), аператар машыннага даення кароў сельгаспадраздзялення ДПУ “НП “Нарачанскі” Крысціна Баравая, аператар машыннага даення кароў сельскагаспадарчага філіяла ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” “Дзягілі” Наталля Яноўская, аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту ААТ “Занарачанскі” Ніна Белісава, аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту ААТ “Свір-агра” Тэрэса Семянкова, аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту ААТ “Сваткі” Рыта Колбун, аператар па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, старэйшай за 6 месяцаў, ААТ “Сваткі” Мікалай Нікіфараў, аператар па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, старэйшай за 6 месяцаў, ДПУ “НП “Нарачанскі” Жанна Перадрэева, аператар па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, старэйшай за 6 месяцаў, ААТ “Занарачанскі” Уладзімір Каратаеў, аператар па абслугоўванні свінаматак з парасятамі свінагадоўчага комплексу “Брусы” філіяла ААТ “Вілейскі ККЗ” Таццяна Маціна, аператар па вырошчванні парасят-ад’ёмышаў СК “Брусы” філіяла ААТ “Вілейскі ККЗ” Святлана Балаховіч, аператар па адкорме свіней СК “Брусы” філіяла ААТ “Вілейскі ККЗ” Тамара Яўгель.
Прадоўжыла цырымонію ўзнагароджвання намеснік старшыні райвыканкама Наталля Апановіч. Пераможцам спаборніцтва сярод прамысловых арганізацый раёна прызнана раённае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка” (дырэктар Аляксандр Чарняўскі), сярод арганізацый сферы гандлю — таварыства з абмежаванай адказнасцю “Пуцеол” (дырэктар Аляксандр Круцько), сярод арганізацый у галіне будаўніцтва — філіял “Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 66” Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог “Мінскаўтадар-Цэнтр” (начальнік Віктар Буйко), сярод арганізацый у галінах транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання — Мядзельскі ўчастак паштовай сувязі Вілейскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” (начальнік Алена Жыхар), сярод арганізацый турысцка-экскурсійнай і курортнай сфер — унітарнае прадпрыемства “ААБ Санаторый Спадарожнік” (дырэктар Уладзімір Сяржант).
Для ўзнагароджвання пераможцаў спаборніцтва ў сацыяльнай сферы на сцэну выйшла намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. У ліку лепшых апынуліся Занарацкая ўрачэбная амбулаторыя (загадчык, урач агульнай практыкі Данііл Емельяновіч), дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія-інтэрнат
г. Мядзела” (дырэктар Ірына Азарка), ДУА “Нарацкая сярэдняя школа №1” (дырэктар Тэрэса Кальчынская), ДУА “Яслі-сад №4 г. Мядзела” (загадчык Раіса Шабаліна), Крывіцкі гарпасялковы Дом культуры (мастацкі кіраўнік Аляксандр Куцько). Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы прызнаны калектыў РВУП “Мядзельская ЖКГ” (дырэктар Аляксандр Чарняўскі), а ў аглядзе-конкурсе на лепшае інфармацыйна-ідэалагічнае абсталяванне і афармленне аб’ектаў агітацыйна-ідэалагічнай работы перамог ваенны камісарыят раёна (ваенны камісар Алег Радкевіч, намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Віталій Якушаў).
Эстафету ўганаравання лепшых пераняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. З яго рук узнагароды атрымалі пераможца спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Нарацкі сельскі выканаўчы камітэт (старшыня Мікалай Маркевіч) як лепшы сельскі выканкам, старэйшына аграгарадка Занарач Аляксандр Усовіч, пераможца спаборніцтва па закупе малака ў насельніцтва сярод сельвыканкамаў Свірскі сельвыканкам (старшыня Віктар Субач). У раённым аглядзе на лепшы санітарны стан і добраўпарадкаванне населеных пунктаў лепшымі прызнаны аграгарадок Княгінін (старшыня Княгінінскага сельсавета Вольга Галко) і вёска Вузла (старшыня Сваткаўскага сельсавета Наталля Калбун). А вось лепшымі падворкамі па выніках мінулага года сталі: у намінацыі “Лепшы падворак жыхароў працаздольнага ўзросту” сядзіба жыхара в. Вузла Алега Русака, у намінацыі “Лепшы падворак непрацуючых пажылых жыхароў” — сядзіба жыхароў
в. Брусы (Сваткаўскі сельсавет) Мікалая і Ганны Уліцкіх. Лепшым грамадскім пунктам аховы правапарадку прызнаны той, што знаходзіцца пры Сваткаўскім сельвыканкаме (старшыня Наталля Калбун). Званне “Лепшая добраахвотная дружына” атрымала дружына пры Крывіцкім сельвыканкаме (камандзір Аляксандр Лівановіч), а званне “Лепшы член маладзёжнага атрада аховы правапарадку” прысуджана байцу Аркадзю Багдановічу.
Уладальнікаў пасведчання “Лепшы па прафесіі” мы надрукуем у бліжэйшым нумары выдання. А іх фотаздымкі традыцыйна будуць змешчаны на раённай Дошцы гонару.
За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў падзякі старшыні райвыканкама былі ўручаны вадзіцелю аўтобуса вытворчага ўчастка г. Мядзела філіяла “Аўтапарк №4” ААТ “Мінаблаўтатранс” Леаніду Барткевічу, маляру будаўніча-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Нарачпрафбуд” Ірыне Кос, машыністу экскаватара ДУП “Мядзельскае ПМС” Генадзю Кубацкаму, намесніку дырэктара па вучэбнай частцы ДУА “Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу” Святлане Станкевіч, ляснічаму Мядзельскага лясніцтва ДПУ “НП “Нарачанскі” Віктару Тачыцкаму, старшаму майстру Мядзельскага раёна электрычных сетак філіяла “Маладзечанскія электрычныя сеткі” Мінскага РУП “Мінскэнерга” Мікалаю Федаркевічу, трактарысту абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Ілаўскае” Генадзю Януковічу.
Своеасаблівым блокам праграмы стала ўзнагароджванне Падзякамі старшыні райвыканкама прадстаўнікоў маладога пакалення. У кожнага з іх была важкая прычына падняцца на сцэну. Гімназіст Максім Лаўрынайць заняў першае месца ў алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь, навучэнка Мядзельскага ВПК д/с-СШ Паліна Каламіец узнагароджана дыпломам ІІ ступені на рэспубліканскім этапе конкурсу “Калядная зорка”, навучэнкі Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў
Марыя Валюк, Валерыя Роўда і Лізавета Томкавіч сталі дыпламантамі Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Tallented kids” у Мінску, будслаўчане Павел Ісмайлаў, Ангеліна Раскова і Вікторыя Шпарковіч з’яўляюцца ўладальнікамі дыпломаў ІІІ ступені
І Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Мая мара”. Удала нашы школьнікі выступілі на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды. Гімназіст
Павел Бярняк стаў уладальнікам дыплома І ступені па матэматыцы, навучэнка Нарацкай СШ №1
Дзіяна Куцкевіч — дыплома ІІ ступені па іспанскай мове, будслаўчанін Глеб Лаўрыновіч — дыплома ІІ ступені па фізічнай культуры і здароўі, навучэнка Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра
Дубоўкі Ангеліна Малькевіч — дыплома ІІІ ступені па гісторыі.
За выніковы ўдзел у нацыянальным этапе Сусветнай алімпіяды, рэспубліканскім і абласным этапах конкурсаў па робататэхніцы ўзнагарод удастоены гімназісты Мікіта Жукоўскі, Андрэй Маліноўскі, Георгій Марозаў і Арцём Чаўлытка. Дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару сталі гімназіст Віталій Мацкевіч (І ступень), навучэнка Нарацкай СШ №2 Ангеліна Находка (ІІІ ступень). А гімназіст Ягор Чарняўскі заваяваў у індывідуальным заліку дыплом ІІІ ступені злёту юных эколагаў Беларусі і Расіі “Экалогія без межаў”. Навучэнцы разам са сваімі настаўнікамі пад апладысменты падымаліся на сцэну па ўзнагароды і падарункі. Яшчэ на памяць — агульнае фота са старшынёй райвыканкама.
Завяршыла ўрачыстасць канцэртная праграма з удзелам самадзейных артыстаў Мядзельшчыны, а таксама гасцей з Браслаўскага раёна і дзіцячага харэаграфічнага калектыву, які зараз адпачывае ў НДЦ “Зубраня”.

Іна ЯРЧАК.
Фота
Аляксандра Высоцкага.



07 сакавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле      Паруснікі                           возера Мястра  Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела