Узнагарода за актыўную грамадзянскую пазіцыю

У Мядзельскім РАУС становіцца добрай традыцыяй ушаноўваць жыхароў раёна, якія паспрыялі раскрыццю злачынстваў. Вось і днямі ў райаддзел унутраных спраў запрасілі Руслана Станкевіча. Начальнік РАУС Андрэй Мініч расказаў, як актыўная грамадзянская пазіцыя садзейнічала раскрыццю злачынства ў вёсцы Уздрыгалавічы, што адбылося 3 лютага.
— Руслан Уладзіміравіч не застаўся абыякавым: заўважыў святло ў нежылым доме і паведаміў нам. Супрацоўнікі патрульна-паставой службы гэту інфармацыю праверылі і на месцы здарэння затрымалі грамадзяніна. А ў іншым выпадку прыехалі б людзі пасля зімы і ўбачылі, што іх абакралі — згадзіцеся, быў бы вельмі непрыемны сюрпрыз.
Андрэй Мініч ад імя асабовага складу ўручыў Руслану Станкевічу падзяку «за актыўную грамадзянскую пазіцыю і ініцыятыву, якая спрыяла раскрыццю злачынства» і падарунак.
Руслан Станкевіч расказаў пра акалічнасці справы:
— Вечарам прыехалі з жонкай дахаты, убачылі, што ў нежылым доме ў вёсцы гарыць святло. Вырашыў пад’ехаць паглядзець, што там робіцца, можа, хто прыехаў. Калі наблізіліся да дома — святло патухла. Убачыў, што дзверы зламаныя. Падыходжу, кажу: «Выходзьце, а то выклічу міліцыю». Ніхто не адказаў. Патэлефанаваў у міліцыю — і супрацоўнікі прыехалі аператыўна.
А што было далей, даведаемся з вытрымкі з афіцыйнай інфармацыі: «Супрацоўнікі аддзялення патрульна-паставой службы міліцыі РАУС у ходзе абследавання дома і прылеглай да яго тэрыторыі заўважылі адчыненае акно і сляды, што вядуць у бок лесу. Хутка затрымалі 48-гадовага непрацуючага жыхара раёна. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па факце замаху на крадзеж».

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.



06 сакавiка 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   _06-040 Царква ў Крывічах 1-12

Пабрацімы Мядзела