У лазню — на аўтобусе

У РЭДАКЦЫЮ патэлефанаваў жыхар аграгарадка Нарач Анатоль Нікалаёнак. Расказаў: “Працяглы час у нашым населеным пункце не працуе грамадская лазня, што належыць жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Спачатку там быў рамонт, потым здарыўся пажар. А нам што рабіць? Кажуць, каб ехалі ў курортны пасёлак: маўляў, там такая самая лазня. Нават бясплатна туды возяць аўтобусам. Але ж у лазню курортнага пасёлка ходзяць мясцовыя жыхары, усім разам цесна. Ды і, каб не спазніцца на аўтобус, мы павінны паспець памыцца з 15-і да 17-і гадзін. Гэтага часу мала. Можаце папытацца ў іншых аматараў лазні — усе незадаволены”, — і суразмоўца назваў некалькіх аднавяскоўцаў, якім блізкая гэта тэма.
Мы не сталі апытваць жыхароў аграгарадка. І так зразумела, што пастаянныя наведвальнікі грамадскай лазні выкажуцца за яе хутчэйшае аднаўленне, а тым, хто мае ўласную ці прывык мыцца ў ванне, усё роўна.
Агульнавядома, што сёння лазня наўрад ці можа прыносіць прыбытак, тым больш у сельскай мясцовасці. Як не сакрэт і тое, што ад пажараў не застрахаваны ніхто, а на ліквідацыю іх наступстваў патрэбны час і грошы. І вельмі добра, што жыллёва-камунальная гаспадарка не пакінула аматараў лёгкай пары сам-насам з праблемай, а арганізавала бясплатны падвоз у курортны пасёлак (пра такі сэрвіс могуць толькі марыць жыхары вёсак, дзе грамадскіх лазняў даўно няма ці нават ніколі не было). Усё гэта так. Але ж калі зноў запрацуе лазня ў аграгарадку? Тым больш, што яе наяўнасці ў такім вялікім населеным пункце (2226 жыхароў) патрабуе сацыяльны стандарт.
…Па каментарыі звярнуліся ў РВУП “Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка”. Намеснік дырэктара прадпрыемства Іна ТОЛАК запэўніла, што жыхарам аграгарадка Нарач нядоўга засталося трываць нязручнасці: рамонт лазні ў іх населеным пункце вядзецца і будзе завершаны да 1 красавіка гэтага года. А значыць, ехаць па лёгкую пару ў курортны пасёлак больш не давядзецца.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.



26 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Вострым пяром

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел Касцёл у Засвіры   Касцёл у Мядзеле  Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела