Хто на лыжах самы хуткі?

У Мядзеле 10 лютага прайшло адкрытае першынство СДЮШАР раёна па лыжных гонках. Прыняло ў ім удзел каля 80 дзяцей і падлеткаў. Гэта навучэнцы аддзяленняў лыжных гонак і веславання на байдарках і каноэ — сабраліся юныя спартсмены з Мядзела і Будслава, курортнага пасёлка і аграгарадка Нарач. Прыехалі таксама вучні Свірскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Выяўлялі лепшых на трасе ля амфітэатра.
— На спаборніцтвы прывёз 12 дзяцей рознага ўзросту. Вось Аляксей Рудкоўскі зараз будзе стартаваць, — расказвае настаўнік фізічнай культуры і здароўя з Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі і трэнер аддзялення лыжных гонак Валерый Хацяновіч.
— Чым карысныя для дзяцей такія спаборніцтвы?
—Адно, калі ты дома выйдзеш на лыжню і будзеш лепшы за сваіх равеснікаў, іншае — калі прыязджаеш і спаборнічаеш з дзецьмі, якія таксама сур’ёзна займаюцца лыжнымі гонкамі. У нас дрэнна, што раўніна — няма горак, пад’ёмаў. Па раўніне нашы дзеці нармальна ідуць, а на горках змагацца ім цяжэй, бо не хапае гарналыжных навыкаў.
І вось спаборніцтвы на трасе скончыліся. Павіншаваў прызёраў і ўручыў ім граматы школы алімпійскага рэзерву і грашовыя прэміі дырэктар СДЮШАР Андрэй Малько.
Сярод самых юных дзяўчынак, 2008 года нараджэння і маладзейшых, перамагла Вераніка Мароз. Другое месца — у Святланы Ярчак, трэцяе — у Аляксандры Яцуковіч. Сярод хлопчыкаў у гэтай узроставай групе першае месца за Вадзімам Баравым, другое — у Аляксандра Шмары, трэцяе — у Віктара Юхневіча.
Пяцікласнік Нарацкай СШ №2 Вадзім Баравы ў такіх спаборніцтвах удзельнічае не першы раз. Ён займаецца веславаннем, але і ў лыжных гонках добрыя вынікі паказвае.
— Што больш падабаецца: лыжы ці байдаркі?
— І тое, і тое.
— А дзе на лыжах вучыўся бегаць?
— На трэніроўках, у спартшколе. Мы ж зімой ездзім.
Паміж дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння першае месца — у Дар’і Кадушкевіч. Далей у тройцы прызёраў размясціліся Дар’я Кімстач і Арына Івашкевіч. Хутчэйшым сярод юнакоў тут быў Андрэй Садоўскі. Другім фінішаваў Павел Панамароў, трэцім — Арцём Тарасевіч.
Ва ўзроставай групе 2003-2005 гадоў нараджэння сярод дзяўчат перамагла Паліна Гарбацэвіч. Сярод юнакоў першае месца падзялілі Арцём Багавец і Арцём Пачкоўскі. Трэцім быў Уладзіслаў Шароха.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: пераможца спаборніцтваў Вадзім Баравы; з узнагародай — Вераніка Мароз; грамату Паўлу Панамарову ўручае дырэктар СДЮШАР Андрэй Малько.
Фота аўтара.



19 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi 0-178 06-012 возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела