Да юбілейнай даты

Сёлетні Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адметны. Менавіта на яго прыпадае 30-я гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістана. З гэтай нагоды ў краіне ладзяцца мерапрыемствы, дзе ўшаноўваюцца людзі, якія сталі пераемнікамі традыцый ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і годна выканалі свой воінскі абавязак, праўда, ужо ў мірны час.

Напрыклад, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Мяркулаў стаў у мінулую суботу ўдзельнікам дзвюх цікавых сустрэч, якія прайшлі ў Мінску. Першая адбылася ў абласным выканаўчым камітэце, дзе да кіраўнікоў названага грамадскага фарміравання Міншчыны завітала старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Другая — рэспубліканскага значэння і прайшла ў Цэнтральным Доме афіцэраў.
Уражанні аб мерапрыемствах у Юрыя Мікалаевіча самыя цёплыя. Бо кожнае кранула душу шчырай увагай, адрасаванай салдатам і афіцэрам, якія ў розны час добрасумленна выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у многіх гарачых кропках планеты, супрацьдзейнічаючы распаўсюджванню тэрарызму і экстрэмізму. А калі вярнуліся на радзіму, пераважная большасць з іх выдатна зарэкамендавала сябе ў розных сферах, прымнажаючы сваёй штодзённай стараннай працай народныя багацці.
Важкі ўклад уносяць воіны-інтэрнацыяналісты і ў патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення — будучыні нашай Айчыны. Што гэта так, добра бачна і па мерапрыемствах, якія пры іх
непасрэдным удзеле
напярэдадні слаўнай даты прайшлі ва ўстановах адукацыі азёрнага краю. Напрыклад, у Мядзельскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа завіталі “афганцы” Анатолій Федарэнка, Уладзімір Ракецкі, Леанід Макарэвіч і Віктар Анкіп. Падчас гутаркі з юнакамі і дзяўчатамі яны ўзгадалі пра той час, калі праходзілі воінскую службу ў Дэмакратычнай
Рэспубліцы Афганістан. Гаварылі таксама, што неабходна любіць сваю краіну, быць гатовымі, калі будзе такая
неабходнасць, абараніць яе ад ворагаў. Заклікалі берагчы мір.
А на базе Нарацкай СШ №2 адбыліся спартыўныя спаборніцтвы, прымеркаваныя да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Удзел у іх прынялі вучні трох устаноў адукацыі раёна: нарацкіх СШ №1 і №2 , Свірскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Арганізатарам выступіла раённае грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” сумесна з
упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і раённым камітэтам грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Спаборніцтвы ладзіліся па пяці намінацыях. Першае месца заняла каманда Нарацкай СШ №2, другое — вучні са Свіры, а трэцяе — з аграгарадка Нарач. Каманды-пераможцы атрымалі ад раённага савета воінаў-інтэрнацыяналістаў кубкі і дыпломы, былі адзначаны таксама дыпломамі спартсмены, якія вызначыліся ў намінацыях.

Наш кар.



14 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы _dsc1133-3 лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела