Новости Мядельского района

ПАЗАЎЧОРА найвышэйшы сутачны ўдой ад каровы — 21,63 кг — быў на малочнатаварнай ферме “Новікі” ААТ “Сваткі”. На наступнай пазіцыі па гэтым паказчыку — МТФ “Брылі” Нацпарку “Нарачанскі” (20,15).

***

НАЧАЛЬНІКАМ сектара судова-медыцынскіх экспертыз райаддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, дзяржаўным медыцынскім судовым экспертам прызначаны Андрэй Андрэевіч Каласоўскі.

***

ПЕРШАЕ месца ў трэцім адборачным этапе XXVI Рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?” заняла каманда гімназіі-інтэрната «Matrix», у складзе якой гулялі Павел Бярняк, Максім Нехвядовіч, Вадзім Валасевіч, Усевалад Януковіч, Мікіта Бярняк і Уладзіслаў Роўда. Рыхтавала юных інтэлектуалаў педагог Галіна Сёмка.

***

14 лютага — Міжнародны дзень дарэння кнігі. Цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка запрашае адзначыць яго разам. Калі маеце прачытаныя кнігі і хочаце, каб для некага яны сталі новымі — прыносьце ў бібліятэку па адрасе: Мядзел, вуліца Шаранговіча, д. 1.



13 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел 06-043 0-178 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела