Новости Мядельского района

НА VI Пленуме абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» падведзены вынікі работы за мінулы і пастаўлены задачы на 2019 год. У рамках гэтага мерапрыемства заслужанымі ўзнагародамі адзначаны актывісты. Сакратар ЦК ГА «БРСМ» Алякcандра Ганчарова ўручыла Падзяку за актыўны ўдзел у жыцці грамадскага аб’яднання Аляксею Батурыну, сакратару пярвічнай арганізацыі БРСМ Мядзельскага райвыканкама.

***

«СПРАВАЗДАЧЫ і выбары 2019. Актуальныя пытанні арганізацыйнай работы» — гэта тэма нядаўняга семінара для старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. На семінары былі разгледжаны нарматыўныя прававыя дакументы вышэйстаячых прафсаюзных органаў, арганізацыйна-статутныя палажэнні, якія рэгламентуюць правядзенне справаздач і выбараў.

***

ГРУПА кіраўнікоў і спецыялістаў, якія адказваюць за ахову працы ў арганізацыях, што не маюць вышэйстаячых органаў кіравання, прайшла праверку ведаў у камісіі па пытаннях аховы працы райвыканкама.



12 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

    Паруснікі                          Касцёл у Засвіры   на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела