Выяўлены парушэнні ў налічэнні дывідэндаў

ЗАВЯРШЫЎСЯ яшчэ адзін фінансавы год, надыходзіць час падвядзення таварыствамі вынікаў дзейнасці. Разам з тым актуальнасць набывае пытанне размеркавання прыбытку. Трэба памятаць, што заканадаўства Рэспублікі Беларусь абавязвае таварыствы з доляй дзяржавы ва ўстаўным фондзе больш за 50% частку прыбытку (даходу) пералічваць у адпаведныя бюджэты. Гэтыя нормы вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2005 № 637 “Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб’яднанняў, якія з’яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў ад акцый (доляў у статутным фондзе) гаспадарчых таварыстваў, што знаходзяцца ў рэспубліканскай або камунальнай уласнасці, і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага фонду нацыянальнага развіцця”.
Аднак, як выявілася падчас кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, выконваюць гэта патрабаванне далёка не ўсе суб’екты гаспадарання. Так, падчас праверкі Любанскага і Салігорскага, а таксама маніторынгу ў Нясвіжскім, Пухавіцкім, Старадарожскім і Клецкім раёнах былі выяўлены шматлікія факты непералічэння гаспадарчымі таварыствамі належнай мінімальнай часткі чыстага прыбытку (дывідэндаў) у бюджэт. Напрыклад, рашэннем сходу акцыянераў ТАА “Асавец-агра” Любанскага раёна ўвесь атрыманы за 2016 год прыбытак накіраваны на папаўненне ўласных абаротных сродкаў.
Пытанне аб размеркаванні прыбытку ў шэрагу адкрытых акцыянерных таварыстваў нават не разглядалася, хоць у адпаведнасці з заканадаўствам яго разгляд абавязковы і знаходзіцца выключна ў кампетэнцыі агульнага сходу ўдзельнікаў.
Акрамя таго, выяўлены памылкі ў разліку часткі прыбытку (даходу), якая падлягае пералічэнню ў бюджэт. Напрыклад, толькі ў двух таварыствах Нясвіжскага раёна сума прыбыткаў, якая прымаецца да разліку дывідэндаў, заніжана на 958,9 тысячы рублёў, а гэта прывяло да недаплаты 41,2 тысячы рублёў у бюджэт. Асноўныя памылкі, што дапускалі гаспадарчыя таварыствы ў разліках дывідэндаў, звязаны з уключэннем у склад вылічэнняў, накіраваных на стварэнне і набыццё асноўных сродкаў, кошту актываў, крыніцай фінансавання якіх быў не прыбытак таварыства, а сродкі раённага бюджэту, амартызацыйныя адлічэнні і іншыя крыніцы. Такія памылкі наўпрост паўплывалі на разлік дывідэндаў і прывялі да недаатрымання грошовых сродкаў бюджэтамі раёнаў.
У адрас вінаватых накіраваны рэкамендацыі, а ўвага выканаўчых камітэтаў і прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання акцыянерных таварыстваў звернута на недастатковы кантроль за выплатай дывідэндаў.

Камітэт дзяржаўнага кантролю
Мінскай вобласці.



07 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        на Блакітных азёрах        0-170

Пабрацімы Мядзела