Памеры дапамог узраслі

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які прымяняецца для разліку памераў дапамог, складае з 1 лютага па 30 красавіка 2019 года 216,9 рубля. У сувязі з гэтым па стане на люты бягучага года змяніліся адпаведна і памеры аднаразовых дапамог сем’ям, у якіх з’явіліся на свет немаўляткі, а таксама штомесячных дапамог на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў. Так, аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 2169 рублёў, другога і наступных — 3036,6 рубля. Жанчыны, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, атрымаюць аднаразова 216,9 рубля. Аднаразовая выплата сем’ям пры нараджэнні двух і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці — 433,8 рубля на кожнае немаўлятка, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2009 года № 985.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года №7-З “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2017 года № 33-З, права на атрыманне дапамогі на дзяцей, старэйшых за тры гады, распаўсюджваецца толькі на дзяцей з асобных катэгорый сем’яў і разглядаецца штогод пры звароце грамадзян з 1 студзеня бягучага года і ў іншых выпадках згодна з артыкулам 22, пункт 3.6. Так, сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, назначаецца на яго 151,83 рубля штомесячна, а на дзіця, якое не з’яўляецца інвалідам, — 108,45 рубля. Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 год, у тым ліку I і II ступені страты здароўя, складае цяпер у месяц па 216,9 рубля; III і IV ступені страты здароўя на дзіця да трох гадоў — 216,9 рубля; III і IV ступені страты здароўя на дзіця, старэйшае за тры гады — 260,28 рубля. Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, — 151,83 рубля ў месяц, а на дзяцей, старэйшых за тры гады, з гэтай жа сям’і — па 108,45 рубля. Дапамогу ў памеры 108,45 рубля на кожнае дзіця, старэйшае за тры гады, атрымаюць штомесячна і сем’і, у якіх бацька (айчым) ці ўсынавіцель (удачарыцель) праходзяць тэрміновую ваенную ці альтэрнатыўную службу. Такая ж сума выдзяляецца і на дзяцей, калі абое бацькоў — маці (мачаха), бацька (айчым) у поўнай сям’і альбо адзін з бацькоў (бацька ці маці) у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) — з’яўляюцца інвалідамі I альбо II групы, а таксама калі адзін з бацькоў — маці (мачаха) ці бацька (айчым) у поўнай сям’і — інвалід I групы, а другі ажыццяўляе яго догляд і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам. Акрамя таго, штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3-х да 18-ці год у перыяд выхавання ў іх дзіцяці ва ўзросце да 3-х год складае 108,45 рубля.
Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год: на першае дзіця (35% сярэднямесячнай зарплаты па краіне) — 362,46 рубля, на другое і наступных (40% сярэднямесячнай зарплаты па краіне) — 414,24 рубля, на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох год (45% сярэднямесячнай зарплаты) — 466,02 рубля.
Напамінаем пра тое, што згодна з артыкулам 15 Закона пры выкананні адпаведных умоў права на дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем’яў, маюць маці (мачаха) ці бацька (айчым) у поўнай сям’і, маці (бацька) у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) пры выхаванні імі дзіцяці (дзяцей), старэйшага (старэйшых) за тры гады, калі ў сям’і:
- выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 год;
- выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 год, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;
- бацька (айчым) ці ўсынавіцель (удачарыцель) праходзяць тэрміновую ваенную ці альтэрнатыўную службу;
- абое бацькоў (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і альбо маці (бацька) у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі I і II групы, а таксама калі адзін з бацькоў (маці (мачаха) ці бацька (айчым)) у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе яго догляд і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.
Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць у раённым аддзеле Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па тэлефонах: 55-3-20, 54-0-23, 54-0-03, а таксама ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумары 55-3-44.

І. ЛУКАШЭВІЧ.

Начальнік раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду
сацыяльнай абароны насельніцтва.
Н. ЛЕПУХАВА.
Загадчык сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння і гендарных праблем упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



07 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах         возера Мястра  возера Глубелька dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела