Новости Мядельского района

На вечары сустрэчы з выпускнікамі ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі залатых юбіляраў прадстаўляла Тамара Кашчэва. Тамара Іванаўна зараз жыве ў Фаніпалі. На сцэне спявае ўсё сваё свядомае жыццё. Яе песні неаднойчы гучалі ў эфіры Беларускага радыё, на розных канцэртных пляцоўках Мінска і Мінскай вобласці, на Рэспубліканскім свяце “Дажынкі” ў 2011 годзе, свяце Беларускай пісьменства ў Заслаўі, адзначаліся дыпломамі. Наша зямлячка ўспомніла незабыўныя школьныя гады, сваіх настаўнікаў. Пад бурныя апладысменты прысутных выканала дзве аўтарскія песні. На добрую памяць аб мерапрыемстве падаравала ўстанове адукацыі кнігі і дыскі з уласнымі песнямі.

***

8 лютага бягучага года Мядзельская дзіцячая школа мастацтваў прадставіць сваім слухачам новую канцэртную праграму. Яна называецца “Разбудзім музыкай сэрцы”. Мерапрыемства пройдзе ў зале раённага Цэнтра культуры. Пачатак у 18 гадзін.

***

Выстава “Афганістан: без права на забыццё” арганізавана для чытачоў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка. Прысвечана яна 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. На ёй прадстаўлены кнігі пра ваенныя дзеянні ў гэтай краіне. Ёсць звесткі пра загінуўшых, у тым ліку і пра нашых суайчыннікаў. Выклікаюць цікавасць таксама фотаздымкі воінаў-інтэрнацыяналістаў ураджэнцаў Мядзельшчыны.



06 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел _dsc1133-3  возера Мястра  1-12

Пабрацімы Мядзела