Новости Мядельского района

Да ўвагі індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых асоб. У 14 гадзін 8 лютага ў раённым Цэнтры культуры (Мядзел, пл. Шаранговіча, 6) адбудзецца семінар-навучанне па пытаннях платы абавязковых страхавых узносаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні»
№ 500 ад 27.12.2018).

***

У Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай навукі. У аб’яднаннях па інтарэсах адбылася інфармацыйная хвілінка «Цікавыя факты аб навуцы». Дзеці спаборнічалі ў пазнавальнай гульні «Экалагічны рамонак», зрабілі птушкам «смачную суботу» ў кармушках. Усе разам наносілі апошнія штрыхі да работ, якія прымуць удзел у абласным этапе конкурсу «Прывітанне, свет!».

***

У НараЦкім Цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся канцэрт пад назвай «Зямля, дзе пачаўся мой шлях!». Парадавалі гледачоў удзельнікі клубных фарміраванняў і гурткоў.

***

У НДЦ «Зубраня» 27 студзеня прайшло свята спорту пад дэвізам «Здароўе — гэта здорава!». У дванаццаці этапах спаборніцтва ўдзельнічала каля 700 хлопчыкаў і дзяўчынак.

***

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбыліся папярэднія гульні групы «А» першынства вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў. Удзельнічалі тры каманды: Вілейскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў. Нашы спартсмены выйгралі ў віляйчан і саступілі маладзечанцам. У фінальную частку першынства выйшла толькі адна каманда — з Маладзечна.



04 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Царква ў Слабадзе Рэчка Нарачанка        Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела