А ў большасці – камунальна-бытавыя праблемы

ЛЕТАСЬ да нас паступілі 1194 звароты грамадзян і юрыдычных асоб, што складае 98 працэнтаў да папярэдняга года. Большасць з іх звязана з вырашэннем камунальна-бытавых праблем — кожны пяты, а таксама своечасовасцю выплаты заробкаў і дзіцячых дапамог, дзейнасцю аграпрамысловага комплексу, прадпрыемстваў і арганізацый. Па-ранейшаму шматлікія папрокі выказваюцца па пытаннях капітальнага рамонту жылля і добраўпарадкавання тэрыторый. Так, з мая мінулага года знаходзіліся на кантролі калектыўныя звароты жыхароў гарадскога пасёлка Халопенічы Крупскага раёна, дзе марудзілі з капітальным рамонтам шматкватэрнага жылога дома. У снежні яго нарэшце-такі завяршылі. Пры гэтым выканалі работы па пракладцы ўнутрыдамавых сетак халоднага і гарачага водазабеспячэння з устаноўкай індывідуальных прыбораў расходу вады, а таксама па ўладкаванні каналізацыі. Аператыўна і ў поўным аб’ёме пасля ўмяшальніцтва Камітэта задаволены зварот грамадзян, які паступіў на “тэлефон даверу” наконт аднаўлення вулічнага асвятлення ў вёсцы Серафімава Мінскага раёна. Як і скарга жыхара гарадскога пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна на падрадную арганізацыю, па віне якой пры рамонце даху жылога дома залілі кватэру. Нанесены пры гэтым урон заяўніку ў суме 550 рублёў быў кампенсаваны ў поўным аб’ёме.
Аператыўна давялося прымаць меры рэагавання ў частцы арганізацыі харчавання навучэнцаў ільготнай катэгорыі ў Радашковіцкай сярэдняй школе. Пры гэтым былі ўстаноўлены шматлікія парушэнні санітарна-гігіенічных і тэхналагіных патрабаванняў, а таксама дзяржаўных нарматываў. У прыватнасці, не выконвалася пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі харчавання навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, сярэднюю спецыяльную на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі”. Замест двух- ці трохразовага харчавання навучэнцаў сацыяльнай катэгорыі забяспечвалі толькі аднаразовым. Па выніках разгляду звароту ў школе арганізавалі двухразовае бясплатнае харчаванне для 138, трохразовае — для 6 вучняў. З мэтай стварэння належных умоў працы на харчблоку набылі
неабходнае абсталяванне, закупілі камп’ютарную праграму па ўліку прадуктаў харчавання. За дапушчаныя парушэнні ў арганізацыі харчавання навучэнцаў вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
На рабочым кантролі знаходзіліся таксама звароты па пытанні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства пры распрацоўцы паблізу вёскі Целяшэвічы Дзяржынскага раёна кар’ера, які знаходзіцца ў пастаянным карыстанні таварыства “Маяк”. Звесткі аб несанкцыянаваным скідванні туды адходаў пацвердзіліся. У гэтай сувязі вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 171,5 рубля, а звалка ліквідавана.
На працягу года кіраўніцтвам Камітэта і старшынямі міжрайкамітэтаў праведзены дваццаць чатыры асабістыя выязныя прыёмы грамадзян і “прамыя тэлефонныя лініі”, на якія звярнуліся семдзесят грамадзян. Усе звароты пакінуты на рабочым кантролі, а мясцовым выканаўчым камітэтам органаў улады дадзены даручэнні па іх вырашэнні. Напрыклад, у Лугаваслабадскім сельсавеце Мінскага раёна мясцовыя жыхары панаракалі на тое, што пасёлак Прывольны перагружаны вялікагрузным транспартам (размешчаны базы буйных аўтатранспартных прадпрыемстваў, у якіх налічваецца па некалькі соцень грузавікоў), на кепскія добраўпарадкаванне вуліц у аграгарадку Замасточча, рамонт пад’язной дарогі да вёскі Ксавярова. Па выніках разгляду гэтых праблем створана рабочая група з прадстаўнікоў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны “Мінск”, аблвыканкама і райвыканкама па
вывучэнні пытання наконт будаўніцтва
аб’язной аўтадарогі, якая дазволіць разгрузіць пасёлак ад транспартнага патоку. Адрамантаваны пад’езды да вёскі Ксавярова і размешчаных паблізу грамадзянскіх могілак.
У ходзе правядзення “гарачай лініі” па арганізацыі лазневага абслугоўвання насельніцтва вобласці паступіла дзесяць зваротаў, якія тычацца ў асноўным неабгрунтаванага (па меркаванні грамадзян) закрыцця грамадскіх лазняў у Маладзечанскім, Крупскім, Стаўбцоўскім і некаторых іншых раёнах. Гэтыя пытанні пакінуты на рабочым кантролі. Усяго летась па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб узбуджаны чатыры крымінальныя справы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты сем вінаватых асоб на агульную суму 588 рублёў, да дысцыплінарнай — дваццаць.
Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян
Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.



01 лютага 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   img_4257  возера Мястра  wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела