Крокі да бяды

У РАЁНЕ 37 суб’ектаў гаспадарання эксплуатуюць 159 тэхнічных прыстасаванняў, кантроль за якімі ажыццяўляе Дзяржпрамнагляд, у тым ліку 3 арганізацыі (РВУП «Мядзельская ЖКГ», Нарачанскі ўчастак ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», Княгінінская газанапаўняльная станцыя ВУ «Маладзечнагаз» РУП «Мінскаблгаз») эксплуатуюць 4 небяспечныя вытворчыя аб’екты. Сённяшнія суразмоўцы — дзяржаўныя інспектары Маладзечанскага сектара нагляду і экспертызы Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Валерый БАБЕЙ, Фёдар НЕНЮКОЎ і Мікіта МАНЕШКІН.
— Скажыце, калі ласка, на якіх прадпрыемствах і ў якіх арганізацыях раёна ёсць найбольш праблемныя пытанні па эксплуатацыі паднаглядных Дзяржпрамнагляду аб’ектаў?
Вядучы дзяржаўны інспектар па катланаглядзе Валерый Бабей:
— На Нарачанскім вытворчым участку ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» працяглы час дапускаецца эксплуатацыя паравых катлоў і вадзяных эканамайзераў з закончаным тэрмінам тэхнічнага агляду. Кантроль з боку галаўнога прадпрыемства не арганізаваны, не прызначаны загадам адказныя за арганізацыю і за ажыццяўленне вытворчага кантролю. Камісія па праверцы ведаў у персаналу, які абслугоўвае небяспечныя аб’екты, адсутнічае. Колькасць персаналу кацельні скарочана на аднаго апаратчыка хімводаачысткі і аднаго слесара-рамонтніка.
Не праведзена абследаванне дымавой трубы кацельні аздараўленчага цэнтра «Нарачанка» спецыялізаванай арганізацыяй. Кацельнае памяшканне абкуродымленае, над месцам выграбання попелу адсутнічае выцяжная вентыляцыя.
Вядучы дзяржаўны інспектар па пад’ёмных збудаваннях Фёдар Ненюкоў:
— На будаўнічым вытворчым унітарным прадпрыемстве «Нарачпрафбуд» працяглы час дапускаецца эксплуатацыя няспраўных грузападымальных кранаў з закончаным тэрмінам тэхнічнага агляду і дыягностыкі. Кантроль з боку кіраўніцтва не арганізаваны, адсутнічаюць ліцэнзія на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі, тэхнічная дакументацыя не вядзецца. Не надаецца належнай увагі кіраўніцтвам ДУП «Санаторый «Нарачанка» пытанням бяспечнай эксплуатацыі ліфтаў. Не ўкамплектаваны штат ліфцёраў, не забяспечаны належны дыспетчарскі кантроль за бяспечнай іх эксплуатацыяй.
— Як ідуць справы з заменай і мадэрнізацыяй зношанага абсталявання?
Валерый Бабей:
— Досыць востра стаіць пытанне замены паднаглядных Дзяржпрамнагляду патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы. Іх у раёне значная колькасць.
На УП «Ілаўскае», напрыклад, адсутнічае праграма (план) тэхнічнага пераўзбраення вытворчасці, якая прадугледжвае замену ці мадэрнізацыю тэхнічных прыстасаванняў, што адпрацавалі нарматыўны тэрмін эксплуатацыі. На Княгінінскай ГНС адсутнічаюць планы замены ёмістасцей для захоўвання звадкаванага вуглевадароднага газу, якія адпрацавалі больш за нарматыўныя тэрміны.
Катлы ДУП «Санаторый «Нарачанка», якія адпрацавалі звыш прызначанага тэрміну службы, не прад’яўлены для тэхнічнага
агляду спецыялістам Дзяржпрамнагляду.
Фёдар Ненюкоў:
— У раёне эксплуатуюцца 14 грузападымальных кранаў, з якіх 12 адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы, а з 34 ліфтоў — 4. У большасці арганізацый, якія эксплуатуюць такія краны, адсутнічаюць перспектыўныя планы іх замены.
— Якія існуюць праблемныя пытанні па эксплуатацыі грузападымальных кранаў?
Фёдар Ненюкоў:
— Ніводны з суб’ектаў гаспадарання раёна, які мае на сваім балансе краны, не атрымаў ліцэнзію Дзяржпрамнагляду на права дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі па іх рамонце і тэхнічным абслугоўванні.
Пры эксплуатацыі грузападымальных машын больш частымі сталі парушэнні, якія звязаны з падыманнем кранамі на вышыню пляцовак з людзьмі для выканання аддзелачных і рамонтных работ. Гэта з’яўляецца грубым парушэннем патрабаванняў правіл, нормаў і інструкцый, што можа прывесці да
сур’ёзных негатыўных наступстваў.
Як і раней, востра стаіць пытанне скарачэння парку пад’ёмна-транспартнага абсталявання. Па розных прычынах 5 з 14 грузападымальных кранаў на Мядзельшчыне выведзена з эксплуатацыі і знаходзяцца ў тэхнічна няспраўным стане. У наш час ніводнае з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна не мае на сваім балансе тэхнічна спраўнага грузападымальнага крана для правядзення пагрузачна-разгрузачных работ у сваёй гаспадарчай дзейнасці, а іх выкананне, пры неабходнасці, часта ажыццяўляецца з парушэннямі элементарных патрабаванняў бяспекі.
— А як ідуць справы з перавозкай небяспечных грузаў?
Старшы дзяржаўны інспектар па перавозцы небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам Мікіта Манешкін:
— У раёне эксплуатуецца 39 транспартных сродкаў, якія перавозяць небяспечныя грузы. Большасць аўтацыстэрнаў, якія перавозяць нафтапрадукты, выпрацавалі свой рэсурс і патрабуюць абнаўлення.
— Якія найбольш характэрныя парушэнні пры перавозцы небяспечных грузаў?
Мікіта Манешкін:
— Да найбольш распаўсюджаных парушэнняў адносяцца эксплуатацыя транспартных сродкаў з няспраўнай ці змененай электраправодкай, непрыбранымі ў пеналы зліўна-наліўнымі рукавамі, не апушчаным ланцужком зазямлення, не ўключаным блізкім святлом фар і маячком аранжавага колеру, у вадзіцеля часта адсутнічае камплект неабходных дакументаў. Найбольш сур’ёзным фактарам
небяспекі з’яўляецца невыкананне вадзіцелямі транспартных сродкаў інструкцый пры перавозцы такіх грузаў. Усё гэта можа прывесці да бяды.

Гутарыў Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



29 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 на Блакітных азёрах        возера Глубелька Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела