Да перамогі — на каньках

Разнастайныя мерапрыемствы для дарослых і дзяцей праводзяцца ў раёне ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная». Лыжныя гонкі змяняе «Снежны снайпер»,  паходы на лыжах — спаборніцтвы на каньках…

У нядзелю адбылася Спартландыя — зімовае спартыўнае свята «Эстафета на катку». Запрашалі ў ёй прыняць удзел прадстаўнікоў сілавых структур. Адгукнуліся дзве каманды: райаддзела па надзвычайных сітуацыях і Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У кожнай было па пяць чалавек. Таксама на каток фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прыйшлі падтрымаць удзельнікаў іх родныя і калегі.
Галоўны суддзя спаборніцтваў Андрэй Малько расказаў пра парадак правядзення стартаў, і пачаліся эстафеты. У першай трэба было прабегчы на каньках, абмінаючы фішкі — і тут сапернікаў падзялілі толькі дзясятыя долі секунды. Потым неабходна было акуратна і разам з тым хутка правесці клюшкай шайбу. У трэцім відзе кідалі шайбу на дакладнасць, у чацвёртым — на сілу.
І ўдзельнікі заахвоціліся — сапраўды ніхто не хацеў саступаць. Урэшце кожная каманда выйграла па два віды. І каб выявіць пераможцу, давялося прайсці дадатковае выпрабаванне — бег на каньках на хуткасць. Тут мацнейшым быў прадстаўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Гэта каманда і стала пераможцам Спартландыі. Граматы камандам уручыла начальнік
упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава. Расказала таксама, якія мерапрыемствы праводзяцца для дзяцей і дарослых падчас акцыі «Міншчына спартыўная» і запрасіла актыўна прымаць удзел у наступных спаборніцтвах.
А некаторыя ўдзельнікі засталіся пакатацца і пасля заканчэння мерапрыемства. Канстанцін Назаркін, памочнік камандзіра ўзвода Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, кажа:
— Я год 15 не станавіўся на канькі. Думаў, што сёння не змагу катацца. Аказалася, што ногі памятаюць. Ды і спадабалася. І цяпер буду з дзецьмі старацца часта прыходзіць на каток. Ім таксама катанне на каньках прыйшлося даспадобы.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: ідуць спаборніцтвы на катку.
Фота аўтара.



25 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

    Паруснікі                          Царква ў Слабадзе 223_

Пабрацімы Мядзела