Мацнейшыя ў лыжных гонках

На Мядзельшчыне працягваюцца зімовыя старты. На пляжнай тэрыторыі ля возера Мястра 12 студзеня прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі 14 устаноў адукацыі. Стартавала больш за сотню школьнікаў. Лепшых выяўлялі ў дзвюх узроставых групах.

 

І вось барацьба на трасе скончылася — самы час падвесці вынікі. Прызёраў спаборніцтваў павіншавала і ўручыла медалі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава.
У малодшай групе сярод дзяўчат перамагла Дар’я Кімстач з Мядзельскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа. Другое месца — у Дар’і Кадушкевіч з Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Трэцяе — у Карыны Боўкун з Занарацкай СШ. Сярод хлопцаў увесь п’едэстал занялі навучэнцы Мядзельскага ВПК. Трэцім фінішаваў Багдан Шароха, другім — Улад Шароха. А перамог Іван Гарадзецкі.
У старэйшай групе сярод дзяўчат самай хуткай аказалася Паліна Гарбацэвіч з Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі. Другое месца заняла Алена Башлова з Мядзельскага ВПК. Трэцяе — у яшчэ адной прадстаўніцы Будслава Крысціны Грыневіч.
— Як спаборніцтвы склаліся? — пытаю ў пераможцы, Паліны Гарбацэвіч.
— Добра, усё нармальна было.
— Адразу лідарства захапіла?
— Не. Спачатку ішла другой. Але ўдалося перамагчы.
У хлопцаў не было роўных Арцёму Багаўцу з Мядзельскага ВПК. За ім фінішаваў Дзмітрый Ярчак з гімназіі-інтэрната Мядзела. Трэцім быў Барыс Марцюг з Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі.
Падвялі вынікі і ў камандным заліку. Першае месца за навучэнцамі Мядзельскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа. Другое — у прадстаўнікоў Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, трэцяе — у каманды Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, паведаміла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ніна Самко. Адзначаць іх дыпломамі ўпраўлення.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.



22 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3  возера Мястра  Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела