Каб стаць афіцэрам

Нядаўна старшакласнікі райцэнтра змаглі больш даведацца пра Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. У Мядзельскім ВПК яслі-сад сярэдняя школа адбылася сустрэча з яе прадстаў-
ніком — старшым афіцэрам-псіхолагам дывізіёна курсантаў факультэта супрацьпаветранай абароны старшым лейтэнантам Іванам Бруханавым. Завіталі на яе навучэнцы 9-11 класаў устаноў адукацыі горада.

— Мэта сустрэчы, у першую чаргу, — правесці агітацыйную работу для паступлення ў Ваенную акадэмію, — адзначыў Іван Бруханаў. — Па-другое — расказаць аб прэстыжы ваеннай службы.
Старшакласнікі паглядзелі новы відэафільм, прысвечаны акадэміі. Госць расказаў пра адну з буйнейшых навучальных устаноў краіны і спецыяльнасці, якія можна атрымаць у ёй. У акадэміі — адзінаццаць факультэтаў, сем з якіх прымаюць выпускнікоў школ. Да іх адносяцца: агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войск, ракетных войск і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення. Заняткі з курсантамі праводзіць
высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, многія — з навуковымі ступенямі і званнямі. Пры вывучэнні ўзбраення і ваеннай тэхнікі актыўна выкарыстоўваюць трэнажоры. Вялікую ўвагу ўдзяляюць спорту — у акадэміі шмат сучасных вучэбна-трэніровачных комплексаў і трэнажораў. Падчас навучання курсанты дадаткова праходзяць праграму падрыхтоўкі вадзіцеля катэгорыі «С» з наступным атрыманнем вадзіцельскіх пасведчанняў на кіраванне транспартным сродкам.

На сустрэчы прысутнічалі не толькі юнакі, а і дзяўчаты. Невыпадкова: у Ваеннай акадэміі яны таксама могуць вучыцца. Праўда, набіраюць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва толькі па трох спецыяльнасцях: псіхолагі, сувязісты і бортправаднікі. Ды і конкурс сярод дзяўчат сур’ёзны, чаго не скажаш пра хлопцаў.
Іван Бруханаў расказаў пра розныя нюансы паступлення і прывілеі ў параўнанне з грамадзянскімі ВНУ. Падчас навучання курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні — рэчавым, харчовым і грашовым. На сённяшні дзень стыпендыя курсанта складае ад 327,6 да 362,7 рубля ў залежнасці ад курса навучання, плюс надбаўкі за добрую вучобу. Таксама выплачваецца прыстойная матэрыяльная дапамога. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ўсім выпускнікам гарантуецца працаўладкаванне, годная аплата працы, магчымасці для прафесійнага і
кар’ернага росту, сацыяльныя гарантыі.
Начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата маёр Васіль Аскірка расказаў пра парадак паступлення і магчымасць атрымання ваеннай спецыяльнасці ў вышэйшых ваенных і грамадзянскіх навучальных установах краіны.
Падобная сустрэча адбылася і ў Нарацкай сярэдняй школе №1.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: выступае Васіль Аскірка; пра Ваенную акадэмію расказвае Іван Бруханаў.
Фота аўтара.



17 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Правапарадак

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры _06-040 wjx6x-f4hhi Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела