Першы этап завяршыўся

НА тэрыторыі сталічнага рэгіёну, у тым ліку на Мядзельшчыне, завяршыўся першы этап чарговага перапісу насельніцтва. З якой мэтай ён праводзіўся? На што ўвогуле трэба звярнуць увагу, каб спецыяльна арганізаванае суцэльнае дзяржаўнае статыстычнае назіранне, якое праводзіцца раз у дзесяць гадоў і прызначана на перыяд з 4-га па 30-е кастрычніка бягучага года, прайшло на належным узроўні? Па адказы на гэтыя і некаторыя іншыя пытанні звярнулася да начальніка аддзела статыстыкі Мядзельскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці Леаніда БЕРНЯКОВІЧА.

— Пачну з таго, што перапіс насельніцтва праводзіцца згодна з адпаведным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
№ 384 ад 24 кастрычніка 2016 года. Гэта асноўная крыніца інфармацыі, якая неабходна для распрацоўкі дзяржаўных прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Ён дае адказы на пытанні, звязаныя з якасцю жыцця, дэмаграфічнай і сацыяльнай сітуацыяй у дзяржаве, і дазваляе вырашаць многія надзённыя праблемы, ацэньваць выніковасць дзеючых праграм, знаходзіць новыя магчымасці паляпшэння жыцця грамадзян. На сёння гэта пакуль адзіная крыніца інфармацыі пра сем’і і хатнія гаспадаркі: іх колькасць, склад і жыллёвыя ўмовы. Да асноўных пераваг перапісу адносіцца і тое, што ён дазваляе забяспечыць атрыманне дэмаграфічных паказчыкаў на ўзроўні самых малых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
— Леанід Сцяпанавіч, для чаго і калі праводзіўся падрыхтоўчы этап перапісу насельніцтва?
— Ён праходзіў з 6-га па 30-е лістапада мінулага года, каб стварыць неабходную базу даных для годнай арганізацыі гэтай важнай кампаніі ў бягучым годзе. У нас на Мядзельшчыне, напрыклад, для збору інфармацыі пра адрасную гаспадарку было задзейнічана 6 рэгістратараў, усе яны — работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А праводзілася імі абследаванне ў буйных населеных пунктах: горадзе Мядзеле, курортным пасёлку Нарач, гарадскіх пасёлках Свір і Крывічы.
— На што яшчэ, акрамя збору даных, звярталі ўвагу рэгістратары падчас падрыхтоўчага этапа перапісу насельніцтва?
— У ходзе абследавання рэгістратары ўдакладнялі, ці існуе па названым адрасе будынак, адлюстраваны на карце. Правяралі і наяўнасць на дамах паказальнікаў і іншых інфраструктурных элементаў, якія могуць паўплываць на работу перапісчыкаў. Вось чаму прашу грамадзян праверыць наяўнасць адрасных таблічак і нумарных знакаў на домаўладаннях. Дзе іх не хапае альбо прыйшлі ў непрыдатнасць, патрэбна хутчэй аднавіць.
— Што яшчэ зроблена?
— Аналагічная работа праведзена на ўзроўні сельвыканкамаў. Яны склалі спісы сельскіх населеных пунктаў па вывераных даных дакументаў пагаспадарчага ўліку і падалі ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці. Па іх будзе складзены поўны спіс домаўладанняў цэнтральнага рэгіёну.

Гутарыла
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



14 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        0-170 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела