«Зімовыя забавы» пад кіраўніцтвам Дзеда Мароза

На канікулах на Мядзельшчыне праходзілі спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы. Так, свята «Зімовыя забавы» адбылося на беразе возера Мястра. Удзельнічалі ў іх навучэнцы дзевяці ўстаноў адукацыі: з Крывічоў і Будслава, Сватак і Княгініна, Слабады, Старых Габ і трох мядзельскіх.
А перад стартамі дзяцей чакалі прывітанні Дзеда Мароза і Снягуркі, якія са сваімі памочнікамі былі вядучымі свята. Пажадалі навагоднія персанажы, каб Новы год прынёс шмат радасці, снегу, каб можна было гуляць у снежкі, хадзіць на лыжах, катацца на санках і бегаць па снежных дарожках.

Пажаданні гэтыя адразу і пачалі ператвараць у жыццё. Хлопцы і дзяўчаты паспаборнічалі ў забаўляльных спартыўных эстафетах. Трэба было прабегчы на памяле, правесці клюшкай шайбу, пракаціць удзельніка каманды на санках, пераправіцца па «ільдзінках» і іншыя. А ў перапынках дзяцей чакалі загадкі ад Дзеда Мароза і Снягуркі ды флэшмобы.
У выніку перамагло сяброўства. Усе каманды атрымалі дыпломы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і салодкія прызы ад райкама БРСМ.
Яшчэ адно спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства пад назвай «У гасцях у Дзеда Мароза» адбылося 3 студзеня на базе Нарацкай СШ №2. Тут ужо ўдзельнічалі каманды іншых шасці навучальных устаноў: са Свіры, Старлыг, Сырмежы, Занарачы, курортнага пасёлка і аграгарадка Нарач. Перамаглі прадстаўнікі Свірскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ніна Самко.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: ідзе спартыўнае свята «Зімовыя забавы» ў Мядзеле.
Фота аўтара.



11 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  возера Мястра img_4257 _06-040

Пабрацімы Мядзела