Новости Мядельского района

У ГЭТЫЯ студзеньскія дні найвышэйшых вытворчых паказчыкаў дабіваецца калектыў жывёлаводаў фермы «Новікі» ААТ «Сваткі», які ўзначальвае Таццяна Субач. Тут сярэднясутачны надой малака ад каровы складае 20,49 кілаграма.

***

ПЕРШАЙ у новым годзе з’явілася на свет у радзільным аддзяленні Мядзельскай ЦРБ 3 студзеня ў 9 гадзін 25 хвілін дзяўчынка вагой 3 кілаграмы 790 грамаў. Яе нарадзіла жыхарка гарадскога пасёлка Свір Святлана Драгун.

***

ПАводле інфармацыі азёрнай станцыі «Нарач», у першы тыдзень новага года найніжэй слупок тэрмометра апускаўся ўдзень 7 студзеня да адзнакі мінус 10 градусаў. Летась жа ў першай дэкадзе студзеня найхаладней было 8-га і 9-га —
-4ОС. А вось найцяплей гэтымі днямі было 2 студзеня — +1,5ОС, летась 2 студзеня тэрмометр паказваў +5,1ОС. Таўшчыня лёду на возеры Нарач складае 15 сантыметраў.

***

3 СТУДЗЕНЯ ў Браславе прайшоў адкрыты міжнародны конкурс юных выканаўцаў. Як паведаміў дырэктар Нарацкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Іван Верабей, сярод 24 індывідуальных выканаўцаў акардэаністка Аліна Ліхач заняла другое месца і атрымала дыплом другой ступені. Квінтэт баяністаў сярод 17 ансамбляў заняў трэцяе месца. Пераможцы — выхаванцы выкладчыка Уладзіміра Калекі.



10 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы Царква ў Крывічах Касцёл у Мядзеле  0-170

Пабрацімы Мядзела