“Твар” — іншы, а клопат — ранейшы

Сацыяльная служба Беларусі адзначае сваё 100-годдзе. Узнікла яна ў 1919 годзе ў сувязі з назначэннем дапамог з выпадкаў бедстваў, беспрацоўя, страты карміцеля. У 1921 годзе з’явіўся першы закон аб сацыяльным страхаванні, а ў 1928-ым пенсіі былі прывязаны да заработных плат. Паступова прыярытэтным накірункам у дзейнасці сацыяльнай службы сталі ахова дзяцінства і мацярынства. Але гэта не значыць, што без належнай увагі засталіся пажылыя і нямоглыя людзі: у сярэдзіне дваццатага стагоддзя на тэрыторыі рэспублікі працавалі чатыры дзясяткі дамоў-інтэрнатаў, дзе знайшлі прытулак абяздоленыя, хворыя і адзінокія старыя.

У гісторыі нашай суверэннай краіны ўпершыню Дзень работнікаў сацыяльнай абароны пачаў адзначацца 5 студзеня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157. Стагоддзе сацыяльнай службы — значны адрэзак часу, які сведчыць пра лепшыя якасці беларускага народа: міласэрнасць, самаахвярнасць і неабыякавасць.
Сёння ў сацыяльнай службы іншы “твар”. Але галоўнае ў яе дзейнасці, як і раней, — клопат пра людзей. Найперш — пра пенсіянераў, ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, мнагадзетныя сем’і, інвалідаў, беспрацоўных грамадзян. У полі зроку таксама абарона правоў працоўных, выкананне наймальнікамі мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне аплаты і аховы працы, што патрабуе асаблівай увагі з боку як дзяржавы, так і мясцовай выканаўчай улады.
На тэрыторыі нашага раёна сацыяльнай абаронай грамадзян займаўся напачатку аддзел сацыяльнага забеспячэння райвыканкама. Адразу ўзначальвала яго Анастасія Аляксандраўна Яцыновіч. У калектыве налічвалася 15 чалавек. Пазней кіраўнікамі аддзела працавалі Іван Васільевіч Місуна, Іван Антонавіч Асаевіч, Сяргей Антонавіч Гаспадароў, Вольга Іванаўна Тункевіч, Наталля Аляксееўна Шалапугіна, Валерый Раманавіч Валынец, Ларыса Генадзьеўна Даніленка. У 2002 годзе пасля перайменавання яго ва ўпраўленне па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама былі створаны пенсіённы аддзел і два сектары: працоўных адносін, а таксама матэрыяльна-бытавога абслугоўвання насельніцтва і адраснай сацыяльнай дапамогі. У 2006 годзе ў сувязі з далучэннем цэнтра занятасці насельніцтва арганізацыя перайменавана ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, якое працуе і ў цяперашні час. У яго складзе зараз аддзел пенсіённага забеспячэння і тры сектары: занятасці; матэрыяльна-бытавога забеспячэння і гендарных праблем; працоўных адносін. Працуе 12 чалавек.
Што б ні адбывалася, а сутнасць сацыяльнай службы застаецца нязменнай: ва ўсе гады свайго існавання яна працуе для людзей, ажыццяўляе клопат пра іх. Сёння ў сістэму сацыяльнай службы раёна ўваходзяць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, ДУ “Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”. На жаль, у 2003 годзе быў закрыты Ілаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, які ўзначальваў тады Мар’ян Браніслававіч Вайнілка. Хачу, карыстаючыся выпадкам, павіншаваць з Днём работнікаў сацыяльнай абароны ўсіх, хто некалі працаваў у гэтай установе, пажадаць толькі самага добрага.
Асаблівыя словы падзякі выказваю ветэранам, якія стваралі і ўмацоўвалі сістэму органаў сацыяльнай абароны, дзякуючы стараннасці і неабыякавасці якіх служба заваявала заслужаны аўтарытэт у насельніцтва. У тым ліку Галіне Мікалаеўне Асаевіч, якая з 1964 года больш за 35 год працавала на пасадзе галоўнага інспектара аддзела сацыяльнага забеспячэння; Леанідзе Міхайлаўне Семяновіч, якая з 1969 года больш за 31 год была бухгалтарам, справаводам; Але Аляксандраўне Ермаковіч, якая больш за 27 год працавала галоўным спецыялістам па назначэнні пенсій. У ліку старажылаў пенсіённага аддзела — Ганна Пятроўна Лаеўская, Валянціна Іосіфаўна Хіла, Галіна Мікалаеўна Ціханенка, Ніла Георгіеўна Булавіна, Яўгенія Іванаўна Тачыцкая. За плячыма кожнай з іх звыш 20-ці год работы ў аддзеле. У сектары матэрыяльна-бытавога забеспячэння і гендарных праблем працавалі Таццяна Фёдараўна Грышчук (больш за 20 год) і Галіна Іванаўна Тарасава (больш за 15 год). Многія прыступкі кар’ернай лесвіцы прайшла Ганна Мустафаўна Ільясевіч, якая звыш 20-ці год свайго жыцця прысвяціла рабоце ў сістэме сацыяльнай абароны: пачынала спецыялістам, а на пенсію пайшла з пасады намесніка начальніка ўпраўлення. Больш за 15 год адпрацавалі ў галіне Алена Мікалаеўна Чарняўская і Алена Віктараўна Паршута. Першая — галоўным спецыялістам аддзела занятасці насельніцтва, а другая — галоўным бухгалтарам. Вялікі дзякуй усім работнікам службы сацыяльнай абароны за высокі прафесіяналізм, разуменне і цярпенне, за ўменне выслухаць іншага чалавека і аказаць яму пасільную дапамогу, за добрасумленныя адносіны да даручанай справы, неабыякавасць, чуласць і ўвагу да розных катэгорый грамадзян.
На змену вопытным ветэранам прыйшлі маладыя энергічныя спецыялісты. Бачачы, з якім энтузіязмам, з душой яны выконваюць свае абавязкі, імкнуцца прыйсці на дапамогу людзям, якія маюць у ёй патрэбу, і, найперш, пажылым, інвалідам, маладым сем’ям з непаўналетнімі дзецьмі, разумееш, што наша будучыня — у надзейных руках. Хачу адзначыць стараннасць спецыялістаў, якія непрацяглы яшчэ час працуюць ва ўпраўленні, але паспелі зарэкамендаваць сябе з добрага боку, — Людмілы Валюк, Таццяны Каламіец, Аляксандра Апановіча, Наталлі Шастаковіч.
20 год у сістэме сацыяльнай абароны плённа працуе Таццяна Плакса. Шмат слоў падзякі можна пачуць у адрас Таццяны Пруднікавай, Жанны Якубовіч, Наталлі Лепухавай, Аксаны Гурыновіч, Ірыны Вайцяхоўскай, Алены Апанасёнак.
Шчыра віншую ўсе пакаленні работнікаў сацыяльнай абароны з прафесійным святам. Няхай наступіўшы год будзе багатым на добрыя справы і прынясе кожнаму поспех, сямейны дабрабыт, творчае натхненне, жыццёвую энергію, шчасце і каханне. Няхай моцнае здароўе, бадзёрасць і аптымізм і надалей будуць вашымі пастаяннымі спадарожнікамі!

В. ГАБРУСЕНАК.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
На здымку: калектыў работнікаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Фота Аляксандра Высоцкага.



05 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел img_4257  возера Мястра  Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела